26 красавiка 2024, Пятніца, 12:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскія памежнікі не пусцілі чарнагорскага дэпутата ў Беларусь

8
Расейскія памежнікі не пусцілі чарнагорскага дэпутата ў Беларусь

Міядрага Вукавіча абвясцілі «персонай нон грата» ў Расеі.

Міністэрства замежных спраў Чарнагорыі абвінаваціла Расею ў парушэнні «базавых міжнародных нормаў і дыпламатычных правілаў» у сувязі з інцыдэнтам з чарнагорскім палітыкам Міядрагам Вукавічам, якому ўночы ў панядзелак не дазволілі зрабіць перасадку ў маскоўскім аэрапорце Дамадзедава, паведамляе «Радыё Свабода».

Вукавіч - дэпутат парламента Чарнагорыі ад урадавай партыі - накіроўваўся ў Менск транзітам праз Маскву, аднак расейскія памежнікі ў Дамадзедава не дазволілі яму пакінуць транзітную зону аэрапорта, каб сесці на самалёт у сталіцу Беларусі. Яму паведамілі, што ён з'яўляецца ў Расеі «персона нон грата». Правёўшы ноч у Дамадзедава, Вукавіч вярнуўся ў Чарнагорыю. Ён заявіў, што быў затрыманы з палітычных прычын.

Прэс-сакратар замежных спраў Беларусі Дзмітрый Мірончык увечары 29 траўня сказаў, што пакуль не мае інфармацыі пра інцыдэнт. Паводле ягоных слоў, Вукавіч мог ляцець у Менск на запрашэнне нацыянальнага сходу Беларусі.

Стасункі паміж Расеяй і Чарнагорыяй значна пагоршыліся пасля таго, як Чарнагорыя прыняла пастаову ўступіць у NATO. Чакаецца, што яна стане паўнапраўным чальцом альянсу ўжо ў чэрвені. Улады Чарнагорыі абвінавачваюць Расею ва ўмяшанні ва ўнутраныя справы, у тым ліку датычнасць да падрыхтоўкі спробы дзяржаўнага перавароту ў мінулым годзе.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках