26 красавiка 2024, Пятніца, 5:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі змянілі правілы здачы экзамену на пасведчанне

10
У Беларусі змянілі правілы здачы экзамену на пасведчанне

Здаваць падчас экзамену на пасведчанне ў розных населеных пунктах «пляцоўку» і «горад» больш нельга.

У Беларусі больш нельга будзе здаваць у розных паселішчах «пляцоўку» і «горад» на практычным экзамене на пасведчанне. Такія змены прадугледжаныя пастановай МУС ад 11 красавіка 2017 года №91, паведаміў старшы інспектар у асобных даручэннях управы ДАІ МУС Аляксандр Смірноў. Часцяком людзі здавалі «пляцоўку», напрыклад, у Менску, а «горад» - на месцы сваёй рэгістрацыі, дзе-небудзь у рэгіёне, піша «Онлайнер».

Праблема ўзнікала пры унясенні вынікаў практычнага экзамену ў базу звестак. Магчымасці рабіць гэта паэтапна няма. Таму калі яны ўносіліся на падставе асабовага подпісу экзаменатара ў картках, то часцяком узнікала пытанне верагоднасці, растлумачыў Аляксандр Смірноў. Гэты нюанс у МУС улічылі, і цяпер экзаменаваныя ўжо не змогуць разбіваць іспыт. Затое за імі застаецца права выбару - здаваць яго на месцы рэгістрацыі або на месцы знаходжання аўташколы.

Раней мы анансавалі гэтыя змены. Рэч у тым, што некаторыя курсанты хітравалі: тэорыю і «пляцоўку» здавалі ў Менску (на месцы размяшчэння аўташколы), а «горад», скажам, у Стоўбцах або Койданаве (на месцы рэгістрацыі), дзе здаць іспыт прасцей.

Прадстаўнік МУС распавёў пра іншыя навацыі. Напрыклад, раней пры здачы практычнага іспыту на кіраванне можна было адмовіцца ад відэафіксацыі. Аднак досвед паказаў, што калі такі «адмоўнік» падаваў апеляцыю, то ў некаторых выпадках не выпадала аб'ектыўна яе разгледзець. «Цяпер падчас практычнага іспыту відэафіксацыя будзе праводзіцца абавязкова», - сказаў Аляксандр Смірноў.

Акрамя таго, у МУС удакладнілі, якія менавіта прылады нельга будзе браць з сабой на тэарэтычны іспыт. Гаворка ідзе ў тым ліку аб электронных прыладах, носьбітах інфармацыі, сродках мабільнай сувязі. Пры сабе можна мець толькі пашпарт (дазвол на жыхарства, пасведчанне ўцекача) і дакументы, якія патрэбныя для гэтай адміністрацыйнай працэдуры. Пастанова ўваходзіць у дзеянне пасля афіцыйнага апублікавання на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, якое адбылося сёння.

Акрамя таго, планавалася, што ў пасведчанні кіроўцы будуць рабіць адзнаку ў залежнасці ад таго, на «механіцы» або «аўтамаце» здаваў курсант. Аднак аб гэтай змене пакуль нічога не паведамляецца.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках