26 красавiка 2024, Пятніца, 17:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міхаіл Жызнеўскі стаў Героем Украіны

17
Міхаіл Жызнеўскі стаў Героем Украіны

Бацькі Міхаіла Жызнеўскага атрымалі Зорку Героя, якую прысвоіў іх сыну Пятро Парашэнка.

Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка прысвоіў званне Герой Украіны Міхаілу Жызнеўскаму, які загінуў на Майдане падчас Рэвалюцыі Годнасці, піша nv.ua.

Парашэнка ўручыў Зорку Героя бацькам Жызнеўскага - Міхаілу Пятровічу і Ніне Васільеўне.

«Ён аддаў сваё жыццё за нашу і вашу свабоду...Для нас Міхась - не чужаземец, для нас Міхаіл - украінец у душы», - сказаў Парашэнка.

Прэзідэнт падзякаваў ад імя ўкраінскага народа бацькам Міхаіла Жызнеўскага за цвёрдую пазіцыю і цвёрдае разуменне, і вытрымку ў такіх складаных варунках.

«Ганаруся, што сёння да слаўнай кагорты ўкраінцаў, якія носяць званне Герой Украіны далучыўся ваш сын - вялікі беларус і вялікі ўкраінец», - дадаў Парашэнка.

Ён таксама нагадаў, што ініцыяваў змены ў заканадаўства, якія былі падтрыманы Вярхоўнай Радай і якія дазволілі ўпершыню ў гісторыі прысвоіць вышэйшую ўзнагароду Украіны замежніку.

Нагадаем, 13 красавіка, Вярхоўная Рада дазволіла прысвоіць званне Героя Украіны беларусу Міхаілу Жызнеўскаму, які загінуў падчас Рэвалюцыі Годнасці.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках