26 красавiка 2024, Пятніца, 8:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як беларускі шляхціц пасароміў на скачках расейскага графа Арлова

7
Як беларускі шляхціц пасароміў на скачках расейскага графа Арлова

Малавядомыя факты з жыцця Яна Цітуса Нямцэвіча.

У другой палове XIX стагоддзя Ян Цітус Нямцэвіч, прадстаўнік славутага роду Нямцэвічаў, завёў табун коней чыстакроўнай ангельскай пароды і стварыў у Скоках па Берасцем конезавод, піша istpravda.ru.

З часам конны завод у Скоках быў адным з самых вядомых на прасторах Расейскай імперыі. Коні з Скокаў неаднаразова бралі першыя ўзнагароды на самых прэстыжных скачках таго часу.

Вядомая спрэчка Яна Цітуса са знакамітым расейскім аматарам коней генералам Арловым. Ён выставіў толькі аднаго свайго «англічаніна» супраць дванаццаці «Данцоў» графа. Умовы былі вельмі простымі: выйграе той, чый конь першым пройдзе дыстанцыю ў 25 вёрст за пэўны час. Вынік не мог не здзівіць: толькі адзін «Данец» з дванаццаці змог прыйсці да фінішу ў вызначаны час, але «ангелец» прыскакаў туды раней усіх.

Ян Цітус выйграў велізарную па тых часах суму ў некалькі дзясяткаў тысяч рублёў.

У Нямцэвіча было чацвёра сыноў і дачка, пры падзеле маёмасці паміж сынамі Скокі засталіся малодшаму - Яну. Ян Урсын Нямцэвіч - малодшы працягнуў справу бацькі. І нават вывеў конезавод на еўрапейскі ўзровень. Коні бралі шмат разоў першыя месцы на рознага ўзроўню скоках. У 1913 годзе першы прыз так званага «Расейскага Дэрбі» узяў Скокаўскі Мамур з узнагародай у 40 тысяч рублёў.

Слава конезавода ў Скоках была настолькі вялікай, што жарабят прадавалі загадзя - у чэраве кабылы па сярэдняму кошту 2300 рублёў за аднаго».

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках