26 красавiка 2024, Пятніца, 7:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алег Воўчак: Фанаты - гэта магутная ініцыятыва, якая ўмее салідарызавацца

3
Алег Воўчак: Фанаты - гэта магутная ініцыятыва, якая ўмее салідарызавацца
ФОТА: НАША НІВА

Праваабаронца патлумачыў, чаму беларуская ўлада баіцца футбольных фанатаў.

16 чэрвеня Менскі гарадскі суд пацвердзіў абвінаваўчыя прысуды фанатам «Партызана». Ілля Валовік атрымаў 10 гадоў пазбаўлення волі, Піліп Іваноў і Вадзім Бойка па 4 гады, Зміцер Цехановіч 6 гадоў, Арцём Краўчанка і Вадзім Чартовіч - па 12 гадоў, піша belprauda.org.

Двое фігурантаў справы: Вадзім Бойка і Піліп Іваноў - пакуль знаходзяцца на волі. 10 чэрвеня абодвум змянілі меру стрымання з арышту на падпіску аб нявыездзе.

Чаму ж суд вынес такі жорсткі прысуд фанатам? Тлумачыць кіраўнік праваабарончага цэнтра «Прававая дапамога насельніцтву» Алег Воўчак.

- Футбольныя фанаты часта зазнаюць неабгрунтаваныя ператрусы, прыцягваюцца да адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці. Дзяржаўныя СМІ палохаюць грамадскасць «экстрэмісцкім рухам», гатовым да гвалту.

АДБОРАЧНЫ МАТЧ ЧЭМПІЯНАТУ ЕЎРОПЫ ПАМІЖ НАЦЫЯНАЛЬНЫМІ КАМАНДАМІ ЎКРАІНЫ І БЕЛАРУСІ, 5 ВЕРАСНЯ 2015 Г, ЛЬВОЎ, ФОТА: «НАША НІВА»

Улада ўважае фанатаў за добра арганізаваную структуру - з дысцыплінай і з хуткім прыняццем пастаноў. Але галоўнае ў тым, што фанаты футболу не любяць культ сілы або ціску на іх інтарэсы. Гэтая магутная грамадская ініцыятыва, якая ўмее салідарызавацца не толькі ў Беларусі, але і за мяжой. Успомнім, як некалькі гадоў таму ва Украіне сустракаліся нацыянальныя каманды Беларусі і Украіны, але падчас матчу не назіралася нават намёку на агрэсію, наадварот, паміж фанатамі ўстанавілася сяброўскае паразуменне. Гэта «пакаленне незалежных» і вольных грамадзян, якія нарадзіліся не ў СССР, г.зн. - пазасістэмная апазіцыя.

Улада ўважліва сочыць за падзеі ва Украіне пасля Майдана. Там частка футбольных фанатаў прыйшла ва ўкраінскую палітыку. Яны былі ўдзельнікамі вулічных акцый і ўдзельнічалі ў АТА. Сёння назіраюцца цесныя кантакты паміж беларускім і ўкраінскім фан-рухам.

Іх структуры гатовыя хутка арганізавацца, знайсці самафінансаванне і гатоўнасць абараняць свае інтарэсы. Усё часцей бачым мы футбольных фанатаў пад беларускімі нацыянальнымі сцягамі і з сімволікай гістарычнай «Пагоні».

Улада гэта разумее, а таму такімі крымінальнымі справамі астуджвае жаданне футбольных фанатаў далучыцца ў «гадзіну пік» да апанентаў улады або стварыць свой фанацкі рух у выглядзе палітычнай сілы.

Сёння футбольныя фанаты трымаюцца адасоблена ад палітыкі, але хто яго ведае, што можа адбыцца праз некалькі гадоў? Улада зачышчае пратэстныя групы грамадзян перад прэзідэнцкімі «выбарамі» ў 2020 годзе.

Толькі так можна растлумачыць вялікія турэмныя тэрміны, якія атрымалі футбольныя фанаты ФК «Партызан» за бойку з фанатамі ФК «Тарпеда». Тым больш, што ў судзе пацярпелыя не выстаўлялі прэтэнзій да абвінавачаных, як і дарожныя службы.

Нагадаем, што 29 чэрвеня 2014 года адбылася бойка на прыпынку «Універсам» на вуліцы Несцерава ў Менску, а пазней невядомыя разбілі шыбу ў тралейбусе і распылілі газ. Крымінальную справу распачалі паводле часткі 2 артыкула 339 «хуліганства», пазней змяніўшы абвінавачанне на «злоснае хуліганства».

У судзе гучалі прозвішчы сямі пацярпелых, хоць сума шкоды - усяго 29 рублёў: кошт пабітага акна і падранай курткі аднаго з пацярпелых. Ніхто з пацярпелых у міліцыю не звяртаўся, бо не ўважае сябе за такога. А дзяржпрадпрыемства «Мінсктранс» адклікала грамадзянскі пазоў аб кампенсацыі шкоды, бо яшчэ да пачатку працэсу ўся шкода была кампенсаваная.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках