27 красавiка 2024, Субота, 13:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Максім Філіповіч: Усцешаны тым, што мяне прыраўнялі да дзяржаўнай тэлевізіі

21
Максім Філіповіч: Усцешаны тым, што мяне прыраўнялі да дзяржаўнай тэлевізіі
МАКСІМ ФІЛІПОВІЧ
ФОТА: "Радыё Свабода"

Вядомага блогера з Гомеля абвінавачваюць у «замене дзяржаўных СМІ».

Гомельскага блогера Максіма Філіповіча прыраўнялі да СМІ. На аўтара сацыяльных ролікаў склалі пратакол паводле журналісцкага артыкула 22.9 за незаконны выраб і распаўсюд інфармацыі, паведамляе «Радыё Рацыя».

У матэрыялах справы канстатуецца, што «блогер фактычна замяніў сабой дзяржаўныя тэлеканалы». Сам Максім Філіповіч уважае такую ацэнку сваёй дзейнасці за прызнанне.

- Я ў шоку, шчыра кажучы. Я думаў, што мяне прыцягнуць да адказнасці за канкрэтную нейкую правіну. Напрыклад, не спадабалася каму-небудзь штосьці на нейкім відэа. Але ўсё сталася інакш. Яны проста ўзялі ролікі з YouTube, далучылі іх да справы і палічылі гэта распаўсюдам інфармацыі ў СМІ. Гэта значыць, калі ў вас ёсць каналы на YouTube або іншых рэсурсах, то рыхтуйцеся, што вас прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці. Знялі на відэа вяселле - артыкул. Пагаварылі ля пад'езда з суседзямі - бралі, значыць, інтэрв'ю, - мяркую Максім Філіповіч.

У матэрыялах адміністрацыйнай справы ў дачыненні да Максіма Філіповіча фігуруюць 17 відэаролікаў і жывых трансляцый, якія рабіў блогер на розныя сацыяльныя тэмы.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках