26 красавiка 2024, Пятніца, 17:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«У сучасным свеце не бывае спалучэння эфектыўнай эканомікі з дыктатурай»

«У сучасным свеце не бывае спалучэння эфектыўнай эканомікі з дыктатурай»

Пра якую прыватызацыю можа ісці гаворка ў аўтарытарнай краіне?

«Аляксей Кудрын выступіў за зніжэнне дзелі дзяржавы ў расейскай эканоміцы і нават прыватызацыю нафтавай галіны. Разумныя прапановы, але мы ж ведаем, як яны будуць рэалізаваныя. У зале сядзіць Сечын і ўжо снуе планы», - піша расейскі палітык Дзмітрый Гудкоў у Facebook, каментуючы выступ Кудрына на ПМЭФ-2017.

«А калі нават і не сядзіць - у яго ўжо даўно ўсё недзяржаўнае. Вы ж памятаеце схему? Дзяржава валодае «Роснефтегазам» (галоўны - Сечын). «Роснефтегаз» - звычайная фірма-пракладка - валодае «Роснефть» (галоўны - Сечын). Таму «Роснефть» ён называе прыватнай кампаніяй.

Не ўсачылі за рукамі? Нічога, Ігар Іванавіч паўторыць гэта, калі зноў прыйдзе час плаціць дзяржаве дывідэнды.

Пра якую прыватызацыю ў сённяшняй Расіі можа ісці гаворка? Не бывае ў сучасным свеце спалучэння эфектыўнай эканомікі з дыктатурай. Або ў вас прыватная ініцыятыва, або сябры прэзідэнта. Просты выбар, і пуцінская Расея яго даўно зрабіла.

А так Кудрын усё добра кажа».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках