26 красавiка 2024, Пятніца, 13:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад новыя амерыканскія санкцыі патрапілі кампаніі Хірурга і Яўгена Прыгожына

6
Пад новыя амерыканскія санкцыі патрапілі кампаніі Хірурга і Яўгена Прыгожына

Акрамя таго, у чорны спіс амерыканскага мінфіна патрапілі «дочкі» «Транснафты» і прыватная вайсковая кампанія «Вагнер».

OFAC (Office of Foreign Assets Control, структура амерыканскага мінфіна, якая адказвае за правапрымяненне ў галіне санкцый) паведаміла пра ўключэнне 38 юрыдычных і фізічных асоб у санкцыйныя спісы, піша interfax.ru.

У тым ліку ў чорны спіс уключаны кампаніі рэстаратара Яўгена Прыгожына - «Канкорд кейтэрынг», «Канкорд Мэнэджмэнт і Кансалтынг», вынікае з паведамлення OFAC. Сам Прыгожын у чорным спісе са снежня мінулага года. Па тым жа прынцыпе ў названы спіс трапіла ТАА «Байк. В. Цэнтр», якое належыць лідару клуба «Начныя ваўкі» Аляксандру Залдастанаву (Хірургу). У спісе маецца і ЗАТ «ІФД «Капітал» і генеральны дырэктар гэтай кампаніі Вольга Плаксіна.

Пад санкцыі трапіла і прыватная вайсковая кампанія (ПВК) «Вагнер» і звязаны з ёй Дзмітрый Уткін.

Акрамя таго, у спіс трапілі міністр эканомікі Крыма Андрэй Мельнікаў, намеснік кіраўніка Мінэканамразвіцця РФ Сяргей Назараў, адказны ў міністэрстве за развіццё Крыма, сябра Савета Федэрацыі, спецпрадстаўнік прэзідэнта РФ па ўзаемадзеянні з арганізацыямі суайчыннікаў за мяжой Аляксандр Бабакоў.

А таксама страхоўшчык будаўніцтва Керчанскага моста ТАА «Крымская першая страхавая кампанія» (КПСК), шматлікія "дочкі" "Транснафты» (сама «Транснафта» знаходзіцца пад сектаральным санкцыямі ўжо блізу трох гадоў, і папаўненне спісу носіць тэхнічны характар, бо па факце сектаральныя санкцыі аўтаматычна распаўсюджваюцца на даччыныя структуры па «правілу 50 адсоткаў»).

Абмежаванні закранулі некаторыя расейскія банкі. У спіс трапілі Індустрыяльны ашчадны банк, банк «Рублёў», Чарнаморскі банк развіцця і рэканструкцыі, банк «Паўночны крэдыт», банк «Яраславіч», банк «Цэнтр міжнародных разлікаў», банк «Таатта».

У тлумачэнні OFAC тлумачыцца, што гэтыя банкі падпалі пад абмежаванні менавіта праз працу ў Крыме.

У спіс таксама ўключаны некалькі крэдытных арганізацый, прадстаўленых на тэрыторыі «ДНР» «ЛНР».

Specially Designated Nationals List, куды ўслед за сваімі ўладальнікамі ўключаны гэтыя кампаніі, мяркуе максімальна жорсткія абмежаванні: любыя транзакцыі з фігурантамі чорнага спісу рэзідэнтам ЗША забароненыя.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках