26 красавiка 2024, Пятніца, 22:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Лідскае» выпусціла піва да 100-годдзя незалежнасці БНР

9
«Лідскае» выпусціла піва да 100-годдзя незалежнасці БНР
ФОТА: NN.BY

Піваварная кампанія «Лідскае піва» сёння прэзентавала новы гатунак - «Менскае 1918».

Ён прымеркаваны да 100-й гадавіны абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі, якое адбылося 25 сакавіка 1918 года, піша nn.by.

На этыкетцы гатунку размешчаны бел-чырвона-белыя абрысы БНР. Этыкетка выкананая ў стылістыцы старажытнага вітража.

«Новы прадукт прымеркаваны да даты, калі Менск упершыню стаў сталіцай незалежнай дзяржавы», - гаворыцца ў прэс-рэлізе.

Піва вырабленае ў стылі еўрапейскі лагер. Крэпасць - 4,7%. У крамах пачне прадавацца з 24 чэрвеня. Рэкамендаваны кошт - 1,61 рубля за шкляную бутэльку і 3,82 рубля за ПЭТ.

Прэзентацыя новага гатунку адбылася ў кавярні «Грай». Мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі прачытаў лекцыю пра памятныя мясціны БНР у Менску.

Гэта ўжо не першыя «гістарычныя» гатункі піва ад «Лідскага». Сёлета ў лінейцы з'явіліся лагеры «Менскае 1067» і «Менскае 1499», адзін з якіх прысвечаны заснаванню Менска, а другі - наданню гораду Магдэбургскага права.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках