26 красавiка 2024, Пятніца, 5:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«На 10 чалавек - больш за 100 супрацоўнікаў міліцыі»

18
«На 10 чалавек - больш за 100 супрацоўнікаў міліцыі»
Фота: svaboda.org

За дзень да акцыі 22 чэрвеня ля дамоў і кватэр дзясятка актывістаў дзяжурылі нарады міліцыі.

Праваабаронца і актывістка грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Юлія Сцяпанава палічыла, колькі сіл прыклалі спецслужбы, каб паспрабаваць сарваць учорашні пікет, піша сайт БНК.

- На акцыі прысутнічала чалавек 20. Некаторым актывістам проста не атрымалася дайсці да Кастрычніцкай - з учорашняга вечара іх «вартавалі» супрацоўнікі міліцыі. Па 4 чалавекі ў машыне, з перазменкамі і ўсім такім, між іншым, а машын было па дзве - тры (ад узроўню актывіста залежыць, мабыць) На 10 чалавек - больш за 100 супрацоўнікаў міліцыі, у дзве змены. Гэта пяць! А хто будзе лавіць злачынцаў, саромеюся спытаць?

Нагадаем, 22 чэрвеня ў цэнтры Менска прайшла акцыя салідарнасці з палітвязнямі.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках