26 красавiка 2024, Пятніца, 21:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пінскія школьнікі недаядалі праз карупцыю

4
Пінскія школьнікі недаядалі праз карупцыю

Фінансавая міліцыя выявіла масавыя парушэнні ў ААТ «Школьнік», якое забяспечвала харчаваннем дзяцей.

Як паведаміла прэс-служба Камітэта дзяржаўнага кантролю, Пінскім міжраённым камітэтам дзяржаўнага кантролю супольна з фінансавай міліцыяй правераныя асобныя пытанні фінансава-гаспадарчай дзейнасці мясцовага ААТ «Школьнік», якое займаецца арганізацыяй харчавання дзяцей, піша «Штодзённік».

У арганізацыі выяўленыя масавыя парушэнні заканадаўства пры ажыццяўленні раздробнага гандлю і грамадскага харчавання, бухгалтарскага ўліку, уключаючы незаконнае налічэнне прэмій, аднаразовых дапамог і іншых выплат дырэктару таварыства.

Так, галоўны бухгалтар ААТ, перавысіўшы свае паўнамоцтвы, парушыўшы парадак аплаты працы кіраўнікоў дзяржаўных арганізацый і арганізацый з доляй уласнасці дзяржавы, у 2015-2016 гадах незаконна налічвала дырэктару розныя выплаты. З прычыны гэтага грамадству прычыненая шкода на суму 13,2 тысячы рублёў, гэта значыць, у значнай суме.

Паводле матэрыялаў пінскай фінансавай міліцыі міжрайаддзелам Следчага камітэта распачатая крымінальная справа. У дзеяннях галоўнага бухгалтара ААТ «Школьнік» бачныя прыкметы злачынства, прадугледжанага ч.1 арт.426 (перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў) Крымінальнага кодэкса Беларусі.

Цяпер праводзіцца папярэдняе расследаванне, галоўны бухгалтар затрыманы.

Варта адзначыць, што бюджэт школьнага харчавання строга рэгламентаваны. Той факт, што прадпрыемству, якое займаецца арганізацыяй дзіцячага харчавання ў школах, прычыненая значная шкода, можа азначаць, што на суму гэтай шкоды дзеці ў пінскіх школах недаатрымалі належнага ім харчавання.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках