26 красавiка 2024, Пятніца, 11:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскаму шпіёну ў Літве пагражае больш, чым 10 гадоў турмы

1
Расейскаму шпіёну ў Літве пагражае больш, чым 10 гадоў турмы

Расеец абвінавачваецца ў тым, что спрабаваў завербаваць супрацоўнікаў Дэпартаменту дзярбяспекі Літвы.

Віленскі акруговы суд скончыў разгляд крымінальнай справы паводле абвінавачвання ў шпіянажы высокапастаўленага супрацоўніка выведслужбы Расеі Мікалая Філіпчанкі, якога пракуратура прапануе прысудзіць да 10 гадоў і 6 месяцаў пазбаўлення волі, піша delfi.lt.

Судзейская калегія прысуд абвесціць 7 ліпеня. Як сказаў дзяржабвінаваўца ў гэтай справе галоўны пракурор Віленскай акруговай пракуратуры Юстас Лаучус, першыя 5 гадоў Філіпчанка павінен правесці ў турме, затым можа быць пераведзены ў калонію.

Філіпчанка з 29 красавіка 2015 утрымліваецца пад арыштам у Лукішкскім следчым ізалятары-турме. Гэты расеец абвінавачваецца ў тым, што разам з іншымі асобамі спрабаваў завербаваць супрацоўнікаў Дэпартамента дзяржбяспекі Літвы, якія маглі б усталяваць падслухоўваючыя прылады ў працоўным кабінеце прэзідэнта Далі Грыбаўскайтэ і ў яе рэзідэнцыі.

Абвінавачаны віну не прызнае, адмаўляецца даваць паказанні ў судзе, заявіўшы толькі, што ніякай шкоды Літве не прычыніў. За шпіянаж у Літве ўжо асуджаныя былы супрацоўнік дзяржпрадпрыемства Oro navigacija Рамуалдас Ліпскіс, які атрымаў 5 гадоў пазбаўлення волі; былы вайсковы медык Андрэй Ашуркаў прысуджаны да 3 гадоў пазбаўлення волі.

У лютым Шаўляйскі акруговы суд за шпіянаж на карысць Расеі асудзіў былога капітана ВПС Літоўскага войска Сяргея Пушына і грамадзяніна Расеі Сяргея Маісеенку. Першага прысудзілі да 5 гадоў, другога - да 10,5 гадоў пазбаўлення волі. Асуджаныя абскардзілі прысуд у апеляцыйным судзе, але іх скаргі яшчэ не разгледжаныя.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках