26 красавiка 2024, Пятніца, 17:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску прайшло свята літоўскай культуры

1
У Менску прайшло свята літоўскай культуры
ФОТА: MINSKNEWS.BY

Жыхары сталіцы маглі набыць упрыгажэнні з бурштыну і прадэгуставаць цэпеліны.

Свята літоўскай культуры праходзіць у Верхнім горадзе 24 чэрвеня, паведамляе карэспандэнт агенцтва «Минск-Новости».

Папаўдні тут пачаўся канцэрт запрошаных фальклорных калектываў KAIMYNAI, MINIJA, Sеluona.

Непадалёк ад канцэртнай залы «Верхні горад» разгарнуліся гандлёвыя шэрагі, дзе сваю прадукцыю дэманструюць рамеснікі з Беларусі і Літвы. У майстроў можна набыць дзіўныя прадметы побыту і інтэр'ера, створаныя з дрэва, упрыгажэнні з бурштыну, плеценыя са скуры і пацерак аксесуары, шалі, зробленыя ў тэхніцы батык, свечкі ў выглядзе казачных персанажаў, сувеніры.

Не абышлося без нацыянальнай кухні: прадпрыемствы грамадскага харчавання прапануюць гасцям свята прадэгуставаць цэпеліны, кібінаі (традыцыйныя піражкі), коўнаўскія хот-догі і грог.

Дарэчы, жыхароў і гасцей сталіцы не спалохала надвор’е: многія, нягледзячы на дождж, аддалі перавагу правесці выходны ў гістарычным цэнтры горада.

ФОТА: MINSKNEWS.BY
ФОТА: MINSKNEWS.BY
ФОТА: MINSKNEWS.BY
ФОТА: MINSKNEWS.BY
ФОТА: MINSKNEWS.BY
ФОТА: MINSKNEWS.BY
ФОТА: MINSKNEWS.BY
ФОТА: MINSKNEWS.BY
ФОТА: MINSKNEWS.BY
ФОТА: MINSKNEWS.BY
Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках