26 красавiка 2024, Пятніца, 17:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сёння беларусы ўшаноўваюць Ефрасінню Полацкую і Кірыла Тураўскага

1
Сёння беларусы ўшаноўваюць Ефрасінню Полацкую і Кірыла Тураўскага
Ефрасіння Полацкая

25 чэрвеня ў праваслаўі адзначаецца Дзень беларускіх святых.

Свята ў гонар Сабора беларускіх святых выпадае ў праваслаўі на трэцюю нядзелю ад Тройцы.

Адзначаць яго пачалі з 1984 года на ініцыятыву мітрапаліта Філарэта, цяпер ганаровага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі. У айчынных святцах тады значылася ўсяго 14 імёнаў. Некаторыя вядомыя не толькі з жыццяў, але і са школьных падручніках: Сімяон Полацкі, Кірыла Тураўскі, Ефрасіння Полацкая, Сафія Слуцкая... Іншыя адносна нядаўна папоўнілі спіс, пішуць «Минск-Новости».

Так, у 1998 годзе кананізаваны праведны Іаан Кармянскі. У 1999-м у Сабор беларускіх святых ўключаны 23 новапакутнікі і спавядальнікі Менскай епархіі. Гэта святары, дыяканы, законнікі і свецкія, пацярпелыя ў XX стагоддзі за Царкву Хрыстову, - растраляныя, закатаваныя, якія загінулі ў лагерах. У іх ліку і бацюшкі, якія служылі ў храмах нашага горада: Уладзімір Хіраска, Дзмітрый Паўскі, Серафім Шахмуць. У 2000-м айчынныя святцы папоўнілі некалькі навамучанікаў і вызнаўцаў расейскіх, дзейнасць якіх была таксама звязана з Беларуссю: Ян Рыжскі, Мітрафан Астраханскі, Іасаф і Паўлін Магілёўскія, Ян Рыльскі, Гаўрыла Разанскі.

Камісія кананізацыі святых Беларускай праваслаўнай царквы працягвае збор матэрыялаў для праслаўлення падзвіжнікаў (сёння ў спісе 59 імёнаў).

Дамавая царква ў будынку Менскага епархіяльнага ўпраўлення названая ў гонар Сабора беларускіх святых. Ім таксама прысвечаны прыход, зарэгістраваны ў 2003 годзе. Ён пакуль не мае ўласнага храма, а набажэнствы праходзяць у часовым памяшканні на вуліцы Русіянава, 9 (2-гі паверх, адзін уваход з поштай).

Некалькі гарадскіх храмаў носяць імёны айчынных святых: Ефрасінні Полацкай (вул. Прытыцкага, 65), Сафіі Слуцкай (вул. Казінца, 108), Апанаса Берасцейскага (вул. Рагачоўская, 8а), Іаана Кармянскага (у крыпце Васкрасенскай царквы, вул. Гамарніка, 29).

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках