27 красавiка 2024, Субота, 1:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як Су-30 «перамаглі» пенсійны фонд

8
Як Су-30 «перамаглі» пенсійны фонд
Карыкатура: CARTOONBANK.RU

Некалькі словаў пра два бакі беларускага медаля.

«І разгорнецца ў Александрыі народнае гулянне, якое вам і не снілася», – абяцае сваім гледачам тэлеканал АНТ, які, мяркуючы з аднаго з сюжэтаў, рыхтуе грандыёзнае шоу на Купалле ў самай вядомай «пацёмкінскай» вёсцы краіны. Белдзяржцырк з вярблюдамі і паветранымі акрабатамі, Ірына Дарафеева і Стас П’еха – вось няпоўны спіс абяцанага, піша «Салідарнасць».

А яшчэ раней у Менску пройдзе парад, на які, як вядома, нам усім параілі не шкадаваць грошай.

Ну і як на фоне гэтых удараў па бюджэце не ўспомніць пра 600 мільёнах даляраў, якія наша дзяржава, вельмі імаверна, выдаткуе на набыццё дванаццаці расейскіх знішчальнікаў Су-30см.

Усё гэта – адзін бок нашага беларускага медаля. У гэтай рэальнасці магчыма ўсё – ад навагодняй VIP-елкі да Купалля №1.

У іншай рэальнасці карціна далёка не такая радасная. Гэта і «дзірка» на 150 мільёнаў даляраў у дзяржаўным Фондзе сацыяльнай абароны насельніцтва. І чарада суіцыдаў простых беларусаў. І бясконцае залажанне ва ўсё новыя і новыя абавязкі.

На гэтым баку медаля марнаванні сотняў тысячаў даляраў на парад і Дарафееву з вярблюдамі ў Александрыі выглядаюць чыстым цынізмам. Але факт застаецца фактам: Су-30 пакуль што перамагаюць пенсійны фонд.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках