26 красавiка 2024, Пятніца, 15:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС Беларусі выклікала амбасадара Украіны праз выказванні аб вучэннях «Славянскае братэрства-2017»

8
МЗС Беларусі выклікала амбасадара Украіны праз выказванні аб вучэннях «Славянскае братэрства-2017»

Амбасадару Украіны было ўказана на «некарэктнасць» ягонай ацэнкі супольных з РФ вучэнняў.

Міністэрства замежных спраў Беларусi 26 чэрвеня выклікала амбасадара Украіны Ігара Кізіма ў сувязі з «тэндэнцыйнымі выказваннямі ў СМІ» ў дачыненні да вучэнняў «Славянскае братэрства-2017».

Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе міністэрства. «Паслу Украіны было ўказана на тое, што зробленыя ім заявы не адказваюць высокаму ўзроўню дружалюбных стасункаў паміж Рэспублікай Беларусь і Украінай, з'яўляюцца некарэктнымі і ўтрымліваюць неабгрунтаваныя абвінавачванні Рэспублікі Беларусь у невыкананні захадаў даверу і бяспекі ў рэгіёне АБСЕ», - распавялі ў прэс-службе.

Увага пасла была звернутая на тое, што вучэнні «Славянскае братэрства-2017» праведзеныя «ў адпаведнасці з нормамі міжнароднага права і абавязацельствамі Беларусі ў АБСЕ».

«На нашае запрашэнне вайсковыя назіральнікі Украіны, як і іншых суседніх дзяржаў, назіралі за актыўнымі фазамі ўсіх асноўных вайсковых вучэнняў – ад «Нёмана-2001» і да «Захада-2013». Важна ўлічыць, што ў поўнай адпаведнасці з нашымі міжнароднымі абавязальніцтвамі мы маглі б не запрашаць на іх замежных прадстаўнікоў», - заўважылі ў МЗС.

У той жа час, звярнулі ўвагу ў міністэрстве, у рамках названых Венскіх дакументаў «у гэты перыяд Украіна ні разу не запрашала вайсковых назіральнікаў з Беларусі для назірання за самай буйной вайсковай дзейнасцю, якая праводзіцца на ўкраінскай тэрыторыі».

«Беларускі бок разлічвае на прадаўжэнне канструктыўнага дыялогу ў сферы абароны і бяспекі ў рэгіёне», - падкрэслілі ў прэс-службе.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках