26 красавiка 2024, Пятніца, 8:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Самалёты NATO суправадзілі групу з 16 расейскіх вайсковых самалётаў

6
Самалёты NATO суправадзілі групу з 16 расейскіх вайсковых самалётаў

У гэтай групе былі знішчальнікі СУ-27, штурмавікі СУ-24, бамбавікі СУ-34 і пасажырскія ТУ-134 і ТУ-154.

Знішчальнікі, якія выконваюць апорнае дзяжурства ў місіі паветранай паліцыі NATO ў краінах Балтыі, на мінулым тыдні ўзляталі для суправаджэння групы з 16-ці расейскіх вайсковых самалётаў, якія ляцелі ў міжнароднай паветранай прасторы, піша delfi.lt.

Мінабароны Літвы ў панядзелак паведаміла, што ў гэтай групе былі знішчальнікі СУ-27, штурмавікі СУ-24, бамбавікі СУ-34 і пасажырскія ТУ-134 і ТУ-154.

Усе вайсковыя самалёты ў сераду ляцелі ў бок мацерыковай часткі РФ з адключанымі рэспондэрамі. У той дзень самалёты NATO суправаджалі і самалёт міністра абароны РФ Сяргея Шайгу, які ляцеў у Калінінградскую вобласць, і суправаджаўшыя яго знішчальнікі.

Як NATO, так і Расея на мінулым тыдні паведамлялі аб рызыкоўных манеўрах вайсковых самалётаў над Балтыйскім морам, калі яны небяспечна блізка набліжаліся адзін да аднаго. Паўночнаатлантычны альянс на мінулым тыдні зафіксаваў рэкордную актыўнасць расейскіх вайсковых самалётаў над Балтыйскім морам, калі давялося суправаджаць больш за 30 самалётаў РФ. Місія паветранай паліцыі NATO ў краінах Балтыі ажыццяўляецца з Літвы і Эстоніі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках