26 красавiка 2024, Пятніца, 7:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На сцяне бабруйскай калоніі з'явіўся надпіс: «Свабоду Паліенку!»

1
На сцяне бабруйскай калоніі з'явіўся надпіс: «Свабоду Паліенку!»
ЗМІЦЕР ПАЛІЕНКА
ФОТА: SPRING96.ORG

Аднадумцы актывіста Змітра Паліенкі правялі акцыю салідарнасці з палітвязнем.

Група беларускіх анархістаў нанесла на паркан калоніі №2 у Бабруйску, дзе адбывае свой тэрмін палітвязень, словы «Свабоду Дзіму Паліенку», паведамляе «Белсат».

Са слоў анархістаў, яны не згодныя з несправядлівым прысудам свайму паплечніку. Анархісты заклікаюць да правядзення такіх акцый, бо «на іх месцы можа апынуцца кожны з нас».

Нагадаем, што 29 красавіка 2016 года падчас велапрабегу «Крытычная маса» паміж Змітром Паліенкам і супрацоўнікамі ДАІ адбыўся інцыдэнт, пачатак якога відаць на відэа.

Пасля прыехаў АМАП і жорстка затрымаў веласіпедыстаў.

12 кастрычніка 2016 года суддзя Валерый Есьман з суду Цэнтральнага раёну Менску асудзіў актывіста да двух гадоў пазбаўлення волі з адтэрміноўкай.

Сёлета 10 сакавіка суд Маскоўскага раёна Менска прысудзіў Паліенку да сямі дзён арышту за «дробнае хуліганства» за тое, што ён у Доме правасуддзя выказаў абурэнне прысудам аб «справе антыфашыстаў».

20 сакавіка Змітра затрымалі каля ізалятара на Акрэсціна, куды ён прынёс перадачу для арыштантаў. Суд Заводскага раёна Менска прысудзіў яго да 15 дзён за мірную акцыю пратэсту супраць будаўніцтва офіснага цэнтра ў Курапатах. У дзень заканчэння тэрміну арышту, які Паліенка адбываў у жодзінскім ізалятары, ён на волю не выйшаў. Былыя сукамернікі паведамілі, што актывісту «дадалі» яшчэ 10 дзён арышту, але за што - не вядома.

Згодна з беларускім заканадаўствам, умоўны тэрмін можа быць заменены на рэальны пры сістэматычным парушэнні правапарадку. Трох адміністрацыйных спраў цягам апошняга часу стала дастаткова, каб палічыць Змітра сістэматычным парушальнікам.

18 красавіка Змітра Паліенку накіравалі ў калонію №2 Бабруйска.

26 траўня Змітру Паліенку споўнілася 23 гады. У гонар гэтага анархісты запусцілі ўчора пад сценамі калоніі феерверкі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках