25 красавiка 2024, Чацвер, 13:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады павялічылі спіс тых, хто абавязаны частку прыбытку аддаць дзяржаве

15
Улады павялічылі спіс тых, хто абавязаны частку прыбытку аддаць дзяржаве
ФОТА: TUT.BY

52 арганізацыі будуць абавязаныя пералічыць частку прыбытку за 2016 год у дзяржаўны мэтавы бюджэтны фонд нацыянальнага развіцця.

Раней тых, каго прымусова «даілі», было значна менш.

Пастанова савета міністраў ад 31 траўня 2017 года №403, якой уносяцца змяненні ў пастанову ад 27 сакавіка 2017 года №226, апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, піша belaruspartisan.org.

У дакуменце абноўлены пералік высокарэнтабельных арганізацый, якія пералічваюць у рэспубліканскі бюджэт у дзяржаўны мэтавы бюджэтны фонд нацыянальнага развіцця частку прыбытку (даходу). Раней ён уключаў 34 арганізацыі.

Традыцыйна донарамі беларускага бюджэту з'яўляліся Беларуськалій, Белтэлекам, нафтаправод «Дружба», прадпрыемствы вайсковай прамысловасці, гарадзенская тытунёвая фабрыка, «Мазырсоль», нафтаперапрацоўчыя заводы, будаўнічыя кампаніі. Аднак і НПЗ, і будоўлі сур'ёзна праселі - з дзяржавай ім дзяліцца ўжо няма чым. У выніку спіс дапоўнены дзіўнымі арганізацыямі, пра якія раней як пра донараў бюджэту і думаць не думалася.

Напрыклад, гэта газета «Медыцынскі веснік» або Менгардаведка, ці рынак Аршанскага райвыканкама. Ёсць у спісе донараў бюджэту нават гомельская паліклініка №7, якую абавязалі пералічыць у бюджэт 30 тысяч рублёў. У той жа час Цэнтра трансплантацыі органаў і тканак, які актыўна праводзіць платныя аперацыі для перасадкі органаў замежнікам, сярод донараў бюджэту няма.

Указ аб стварэнні фонду нацыянальнага развіцця быў падпісаны 28 снежня 2005 года. Паводле афіцыйнай «легенды», бюджэтны фонд нацыянальнага развіцця - гэта фінансавая база для рэалізацыі найважнейшых, з пункту гледжання дзяржавы, сацыяльных і эканамічных праектаў. Асноўная крыніца фармавання гэтага фонду - прыбытак найбольш высокарэнтабельных прадпрыемстваў. Пералік гэтых прадпрыемстваў, а таксама сума часткі прыбытку, парадак і тэрміны яго пераліку ў фонд штогод вызначаюцца ўрадам. Першапачаткова ў спіс было ўключана 37 прадпрыемстваў, якіх абавязалі дзяліцца.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках