18 траўня 2024, Субота, 2:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітвязня Андрэя Комліка-Ямаціна перавялі з «Амерыканкі» на «Валадарку»

2
Палітвязня Андрэя Комліка-Ямаціна перавялі з «Амерыканкі» на «Валадарку»

Аднаго з абвінавачаных паводле «справы патрыётаў» Андрэя Комліка-Ямаціна перавялі са следчага ізалятара КДБ у следчы ізалятар №1 горада Менска.

Пра гэта «Свабодзе» паведаміла грамадская прадстаўніца сем'яў палітвязняў Ніна Шыдлоўская:

«Яго перавялі з аднаго ізалятара ў іншы, але нейкіх высноў рабіць з гэтага нельга. У гэтай справе ўжо бывала, што вызвалялі і наўпрост з ізалятара КДБ, але бывала, што і пасля «Валадаркі». Цяжка сказаць, чаму так адбываецца, яны нейкія змены робяць увесь час, але паводле толькі ім вядомай логікі. Магчыма, ужо ўзялі з яго паказанні і няма сэнсу больш трымаць у «Амерыканцы». Ва ўсякім выпадку хочацца верыць, што больш да Андрэя няма пытанняў і неўзабаве яго, як і некаторых іншых, вызваляць пад падпіску», - сказала Ніна Шыдлоўская.

Паводле звестак Ніны Шыдлоўскай, у першай палове 5 чэрвеня ў КДБ на допыт у якасці сведкі была выкліканая жонка фігуранта «справы патрыётаў» Андрэя Дундукова Ганна.

«З Ганнай Дундуковай пакуль няма сувязі», - паведаміла Ніна Шыдлоўская.

На 5 чэрвеня ў «справе патрыётаў» за кратамі застаюцца 14 чалавек з больш чым 20, каго затрымалі напярэдадні і пасля Дня Волі. Апошнімі пад падпіску выйшлі з-за кратаў актывіст Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу Сяргей Кунцэвіч і Андрэй Бяляўскі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках