26 красавiка 2024, Пятніца, 15:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Старшыню Салігорскага райвыканкама ўзялі пад варту

22
Старшыню Салігорскага райвыканкама ўзялі пад варту
Аляксандр Рымашэўскі

Аляксандра Рымашэўскага могуць «закрыць» на 15 гадоў з канфіскацыяй маёмасці.

Старшыня Салігорскага райвыканкаму зняволены, паведаміла БелТА афіцыйная прадстаўніца Следчага камітэта Юлія Ганчарова.

У дачыненні да старшыні Салігорскага раённага выканаўчага камітэта, які падазраецца ў атрыманні хабару, прымененая мера стрымання ў выглядзе ўзяцця пад варту. «Аб гэтай меры следства хадайнічала перад пракурорам, хадайніцтва задаволенае. Расследаванне крымінальнай справы працягваецца», - праінфармавала Юлія Ганчарова.

Як раней паведамляў сайт Charter97.org, 30 траўня на аўтамабільнай дарозе паблізу вёскі Камень Капыльскага раёна затрымалі старшыню Салігорскага райвыканкама Аляксандра Рымашэўскага ў момант атрымання хабару сумаю $2,7 тысяч.

Паводле звестак аператыўнікаў, старшыня райвыканкама на працягу доўгага часу злоўжываў уладай і службовымі паўнамоцтвамі пры вырашэнні пытанняў па закупцы сродкаў аховы раслін, насення і запасных частак для сельгастэхнікі аграпрамысловых прадпрыемстваў і арганізацый Салігорскага раёна.

Паводле інфармацыі галоўнага ўпраўлення ў барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС, Аляксандр Рымашэўскі сістэматычна атрымліваў хабар ад прадстаўнікоў камерцыйных структур за развязання пытанняў пра першачарговую выплату запазычанасцяў мясцовых аграпрадпрыемстваў на рахункі за пастаўленую прадукцыю. Гэтая інфармацыя правяраецца. У дачыненні да затрыманага распачатая крымінальная справа паводле ч.3 арт.430 КК (атрыманне хабару). Яго санкцыя прадугледжвае пазбаўленне волі да 15 гадоў з канфіскацыяй маёмасці.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках