Раней СБУ забараніла ўезд беларускаму рэперу Максу Каржу.
Спявачку Б'янку ўкраінскія памежнікі не пусцілі ва Украіну праз незаконнае наведванне Крыма. 30 чэрвеня яна планавала выступіць у Адэсе, паведамляе «Радыё Свабода».
Б'янка (Таццяна Ліпніцкая) – называецца беларускай і расейскай R&B-спявачкай. Яна грамадзянка Беларусі.
«Я не падтрымліваю ніякія палітычныя арганізацыі і не маю ніякага дачынення да палітыкі. Часам, праз шчыльны канцэртны графік і іншыя артыстычныя справы, я не памятаю, у якіх гарадах я была за апошні месяц і што за мерапрыемствы там адбываліся. Мой выступ у Крыме быў такім самым дбайным і шчырым, як і папярэднія 50», – напісала спявачка ў Інстаграме.
Раней праз канцэрт у Крыме Украіна забараніла ўезд беларускаму рэперу Максу Каржу, аднак ён праз суд дамогся скасавання забароны і на днях выступіў у Кіеве.