26 красавiка 2024, Пятніца, 21:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З'явіліся новыя падрабязнасці пра менчука, які перарэзаў сабе горла

8
З'явіліся новыя падрабязнасці пра менчука, які перарэзаў сабе горла

Журналісты здолелі адшукаць медыкаў, якія аказвалі яму першую дапамогу.

7 ліпеня ў Менску на Кастрычніцкай плошчы адбыўся інцыдэнт: мужчына парэзаў сабе горла вострым прадметам і спрабаваў уцячы ад міліцыі. Пасля гэтага ён адціскаўся ад зямлі, прысядаў, танцаваў – магчыма, каб паскорыць крывацёк.

Але патрульныя яго скруцілі і перадалі медыкам.

«Наша Ніва» здолела адшукаць медыкаў, якія ў той дзень працавалі з мужчынам.

«Калі прыехала хуткая, АМАП ужо аказаў яму першую дапамогу – наклалі павязку, – распавёў медык. – Чалавек быў агрэсіўны, неадэкватны. У машыне хуткай давялося фіксаваць яго рамянямі, браць з сабой супрацоўнікаў міліцыі. Ён крычаў, што нам проста так не дасца і нешта ў тым духу, пасылаў у пэўным кірунку. Яшчэ ён у наколках, магчыма, турэмных».

Медык сказаў нам, што ад мужчыны не пахла алкаголем.

«Хутчэй, ён быў пад наркотыкамі. Горла ён сабе на самай справе парэзаў істотна – пачаў з левага боку і перарэзаў ярэмную вену. Рэзаў лязом – брытвай. Вылілася літра паўтара крыві. Калі б дайшоў да артэрыі, то ніхто б яму ўжо не дапамог», – дадаў медык.

Як нам стала вядома, хуткая адвезла мужчыну адразу ў рэанімацыю, дзе яго прааперавалі.

У лякарні нам паведамілі, што стан мужчыны нармальны: «Ужо амаль здаровы». Там таксама кажуць, што далей яго, імаверна, перавядуць пад назіранне спецыялістаў іншага профілю.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках