26 красавiка 2024, Пятніца, 21:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кошты на Камароўцы пачынаюць «кусацца»

2
Кошты на Камароўцы пачынаюць «кусацца»

Што і наколькі падаражэла на галоўным сталічным рынку Беларусі.

Чарэшні на Камароўскім рынку ў Менску падаражэлі на 2 рублі, затое з’явіліся вішні, піша tut.by.

На Камароўцы ўжо не знайсці старой бульбы, толькі маладая: ад 1 рубля 19 капеек да 1 рубля 80 капеек. Ранняя капуста ў прадаўцоў – ад 89 капеек да 2 рублёў. Агуркі 30 капеек – са Ждановічаў, «нестандартныя», як кажуць на рынку. Тыя, што роўныя і буйныя, стаяць да 4 рублёў. Імпартныя памідоры сыходзяць з рук за суму ад 2 рублёў 80 капеек да 8 рублёў 50 капеек. Беларускія, вядома, таннейшыя: ад 2 рублёў 17 капеек да 7 рублёў. Чэры – ад 2 рублёў 50 капеек да 5 рублёў 50 капеек. Перац рэалізуюць ад 1 рубля 59 капеек да 5 рублёў 50 капеек, а радыску – ад 1 рубля да 2 рублёў 50 капеек. За кілаграм лісічак на рынку бяруць ад 15 да 18 рублёў.

Праз халоднае лета засталося мала трускавак: прадаюць ад 3 да 9 рублёў за кілаграм.

Чарэшні таксама адыходзяць, кошт вышэйшы – ад 5 рублёў 50 капеек да 8 рублёў 50 капеек. Персікі – ад 2 да 4 рублёў, абрыкосы трошку падаражэлі – ад 2 рублёў 59 капеек да 7 рублёў. Чарніцы аддаюць ад 4 да 9 рублёў за кілаграм, а чырвоныя і чорныя парэчкі – за 3 рублі і 3 рублі 50 капеек. Можна пакаштаваць буякі: ад 25 рублёў за кілаграм, – а самыя буйныя і прыгожыя ягады бяруць і за 40 рублёў. А вішні на тыдні прадавалі за 2 рублі за шкляначку.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках