19 красавiка 2024, Пятніца, 23:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэйман Уілсан: Наступныя цэлі Пуціна - Беларусь і мяжа Украіны з Малдовай

4
Дэйман Уілсан: Наступныя цэлі Пуціна - Беларусь і мяжа Украіны з Малдовай
Дэйман Уілсан
ФОТА: YTIMG.COM

Пра гэта экспэрт з ЗША заявіў у сваіх сведчаннях перад камітэтам узброеных сіл Сэната.

Выканаўчы віцэ-прэзідэнт аналітычнага цэнтра Atlantic Council (ЗША) Дэйман Уілсан мяркуе, што наступнымі цэлямі Пуціна могуць стаць Беларусь і мяжа Украіны з Малдовай. Пра гэта Уілсан заявіў у сваіх сведчаннях перад камітэтам узброеных сіл Сэната, перадае «Голас Амэрыкі».

Са слоў Уілсана, тактыка Расеі - «вельмі ўзважаная, яны ведаюць, што саступяць у адкрытай канфрантацыі (з Захадам), таму спрабуюць нападаць на лёгкія цэлі, там, дзе адказ Захаду можа стаць больш слабым і неадназначным».

Найбольш лёгкай цэллю для Пуціна можа стацца Беларусь - мяркуе экспэрт.

У паведамленні нагадваецца, што Расея і Беларусь рыхтуюцца да маштабных вайсковых вучэнняў «Захад». Традыцыйна - гэта найбольшыя вучэнні ў заходняй вайсковай акрузе Расеі, і ў мінуўшчыне, напрыклад, яны выкарыстоўвалі іх для адпрацоўкі ядзернага ўдару па Варшаве. Перад вучэннямі назіраецца значнае перасоўванне расейскіх войскаў па тэрыторыі Беларусі.

«Магчыма, яны і не сыдуць (пасля вучэнняў), магчыма, яны нешта зробяць, каб узмацніць ціск вакол Беларусі», - адзначыў Уілсан.

На ягоную думку, лёгкая перамога дазволіць Пуціну і далей гуляць з картамі нацыяналізму ва ўнутранай палітыцы, дэманстраваць веліч адміністрацыі, не чакаючы рэакцыі Захаду, адрозна ад Данбаса, які ператварыўся ў вялікую праблему для Пуціна.

Другая магчымая сфера дэстабілізацыі, на думку экспэрта, гэта - мяжа Украіны і Малдовы.

Цяпер ёсць дамоўленасць паміж Малдовай і Украінай, каб урэшце ўсталяваць кантроль на мяжы на ўсходзе Прыднястроўя. Паводле гэтай дамоўленасці, украінцы дазволяць малдоўскім памежнікам размясціцца на тэрыторыі Украіны, бо яны не могуць знаходзіцца на тэрыторыі Прыднястроўя. Гэта будзе зручна і для кантролю за незаконнымі плынямі праз мяжу, і абмяжуе вольнасць манеўраў для Расеі.

«Я не думаю, што Расея на гэта пойдзе з лёгкасцю», - сказаў на заканчэнне Уілсан.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках