26 красавiка 2024, Пятніца, 11:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Ці не час «дзяржаве для народа» падумаць пра людзей?»

15
«Ці не час «дзяржаве для народа» падумаць пра людзей?»

Мянчанка абураная нядаўняй заявай аб «акупнасці выдаткаў» на будаўніцтва квартала арэнднага жылля «Магістр» у Менску.

Жылы комплекс «Магістр» размяшчаецца на перасячэнні праспекта Незалежнасці і МКАД. Ён быў закладзены ў 2013 годзе, сёння там дабудоўваецца дзевяты дом. 7 ліпеня комплекс наведала дэлегацыя на чале з віцэ-прэм'ерам Анатолем Калініным.

Падчас візіту в.а. гендырэктара ДВА «Менскбуд» Ігар Мацур заявіў, што паступленні ад арэнды жылля ў квартале кампенсавалі 23% выдаткаў на будаўніцтва.

Гэта і выклікала здзіўленне ў чытачкі «Салідарнасці», якая пражывае ў «Магістры». Падаем ейны ліст.

«У квартале здаюцца ў арэнду кватэры для творчай і навуковай інтэлігенцыі. Жыллё тут можна здымаць, пакуль працуеш ва ўстанове, якая так ці інакш падпарадкоўваецца міністэрствам культуры і адукацыі. Што важна: з агульнагарадской чаргі на паляпшэнне жыллёвых варункаў цябе ў сувязі з гэтым не здымаюць.

Арэнда двухпакаёвай кватэры (разам з камунальнымі) каштуе прыкладна 250-270 рублёў на месяц. Нашая сям'я гэтаму вельмі нават рада, бо раней мы, як і многія, хто працуе ў Менску, вымушаныя былі здымаць старую аднапакаёвую кватэру за 250-300 даляраў.

Словы кіраўніка «Менскбуда» аб кампенсацыі 23% выдаткаў на будаўніцтва дамоў у «Магістр» выклікалі ў мяне супярэчлівыя пачуцці. Першая думка была такой: ён сказаў няпраўду. Пры сярэднім кошце квадратнага метра на рынку будаўніцтва двухпакаёвай кватэры кампенсавалася б за кошт арэнды гадоў гэтак праз 50.

Але давайце падумаем далей: калі кіраўнік «Менскбуда» сказаў праўду, гэта значыць, што дзяржава (калі не хоча нажывацца на людзях) можа будаваць жыллё, кошт якога будзе істотна таннейшы, чым сёння на рынку.

Можа, але не хоча? Ведаючы, як жывуць сябры і знаёмыя, упэўнена: тысячы беларусаў былі б рады арандаваць у дзяржавы кватэры такімі стаўкамі, якія ёсць у «Магістры». Дык чаго чакаюць на другім паверсе? Пабудавалі дзевяць дамоў - а далей то што?

Увесь час чытаю навіны аб выдачы мільёнаў даляраў на мадэрнізацыю прадпрыемстваў, якая потым заканчваецца стратамі. Але хіба гэта функцыя дзяржавы - займацца бізнэсам? Мне здаецца, што задачы ў дзяржавы павінны быць зусім іншымі. Напрыклад, дапамагаць маладым сям'я з жыллём. Дайце хоць бы магчымасць арандаваць жыллё нармальнымі коштамі! Тым больш, калі гэта хутка кампенсуе выдаткі на будаўніцтва.

Ці не час «дзяржаве для народа» падумаць пра людзей?».

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках