26 красавiка 2024, Пятніца, 3:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дрон для Лукашэнкі

106
Дрон для Лукашэнкі

Дыктатар рыхтуе дэкрэт аб ІТ-спецыялістах.

У СМІ пратачылася інфармацыя пра дакумент, які нібыта ператворыць краіну ў «ІТ-Ганконг для славянскага свету». «Салiдарнасць» высвятляла, чаму тут пляскаюць у ладкі і што ганяць.

Як паведамляе tut.by, праект дэкрэта ўжо падрыхтаваны і праходзіць узгадненне ў дзяржаўных органах. Што ж у ім цікавага?

Па-першае, улады хочуць спрасціць дзейнасць кампаній Парку высокіх тэхналогій: зарэгістравацца ў ім стане прасцей, валютны кантроль плануецца паслабіць, павялічыцца пералік тыпаў дзейнасці рэзідэнтаў ПВТ.

Па-другое, у Беларусі плануецца стварыць заканадаўчую базу для развіцця такіх ноў-хаў, як беспілотныя аўтамабілі, блокчэйн і крыптавалюты.

Па-трэцяе, чыноўнікі мерацца спрасціць уезд у краіну для кваліфікаваных замежнікаў - так, ім будуць выдавацца доўгатэрміновыя стартап-візы.

І, нарэшце, па-чацвёртае - дэкрэт уводзіць «асобныя інстытуты ангельскага права» для стымулявання інвестыцыйнай дзейнасці, што для беларускіх рэалій выглядае як шчырая фантастыка.

Паставіцца сур'ёзна да дакумента прымушае той факт, што яго актыўна падтрымлівае вядомы беларускі бізнэсовец Віктар Пракапеня, які разам з іншымі ІТ-бізнесменамі быў прыпрошаны на сустрэчу расeйскага алігарха Міхаіла Гуцэрыева з Аляксандрам Лукашэнкам, дзе абмяркоўваліся перспектывы развіцця IT-сферы ў Беларусі.

- Адміністрацыя ПВТ правяла велізарную працу ў самыя кароткія тэрміны: сабралі думкі ва ўсіх, хто іх меў і меў жаданне іх выказаць, - напісаў ён на сваёй старонцы ў Фэйсбуку. - Над дакументам працавала найлепшая суполка, якую, на мой погляд, можна было сабраць у краіне. У выніку, больш за 50-ці старонак вельмі якаснай юрыдычнай тэхнікі, прыгожага развязання пазначаных ІТ кампаніямі праблем. Ніякіх іншых эмоцый у юрыстаў пасля чытання дэкрэта акрамя «Авохці!» або розных варыяцый выкарыстання нецэнзурнай лексікі для выказвання захаплення я не бачыў. Вельмі цікава, што ў выніку выйдзе.

Вядомы эканаміст Леанід Заіка скептычна ацаніў перспектыву стварэння ў Беларусі раю для ІТ.

- Беспілотнікі? Відаць, Аляксандр Рыгоравіч хоча назіраць за палеткамі, седзячы ў сябе ў кабінеце, - заўважыў ён.

Суразмоўца мяркуе, што рэвалюцыйныя захады, пра якія гаворыцца ў дакуменце, трэба было рабіць ужо даўно.

- Мяне заўсёды здзіўляе, як беларускія ўлады астаюцца ва ўсім гадоў на дваццаць. У інтэлектуальнай інтуіцыі. Я вам скажу выдатную рэч: IT - гэта ўжо ўчорашні дзень. Гэта ўсё трэба было пачынаць рабіць здавён-даўна. А цяпер развіваюцца ўжо больш магутныя рэчы, такія як 3D-тэхналогіі і робататэхніка, - адзначыў Леанід Заіка.

У той жа час Беларусь, паводле слоў эканаміста, па-ранейшаму трымаецца за сваю савецкую спадчыну, у той час як увесь свет пераходзіць на эканоміку ведаў:

- І гэта праблема. Усе гэтыя нашы сеялкі, веялкі, мэблевыя заводы з пілавіннем - гэта наогул ганьба. Наогул гэтыя словы трэба забараніць. На першым месцы павінна стаяць адукацыя ды інтэлект. А яны хочуць з дапамогай IT дзіркі нейкія ў бюджэце затыкаць.

Ну, купяць сабе кампутарнікі яшчэ па адным «Паршэ Каен», а краіна жыве зусім іншым жыццём. Бізнэс канае, моладзь усё ўцякае - а хто гэта будзе рабіць усё? Хто? Былыя інжынеры водазабеспячэння або аграномы? Краіна мае патрэбу ў карэннай рэвалюцыйнай змене цяперашняй наменклатуры. Вось тады нейкія змены магчымыя.

Напісаць каментар 106

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках