26 красавiка 2024, Пятніца, 20:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхары Бранявога і Вайсковага завулкаў адбіліся ад ушчыльнення

3
Жыхары Бранявога і Вайсковага завулкаў адбіліся ад ушчыльнення

Жыхары дамоў выступілі катэгарычна супраць прапановаў архітэктараў.

Жыхары дамоў у Бранявым і Вайсковым завулках змаглі паўплываць на прапанову архітэктараў у развіцці іх квартала: надбудоўваць мансардныя паверхі дарагім трохпавярховым сталінкам і ўшчыльняць двары дзіцячага садка ў цэнтры горада не будуць, паведамляе tut.by.

Грамадскае абмеркаванне праекта кварталаў ля плошчы Перамогі ў межах вул. Першамайскай – вул. Фрунзэ – прасп. Незалежнасці – вул. Казлова – вул. Платонава – вул. Чапаева закончылася ў канцы чэрвеня. Паводле праекта, нагадаем, архітэктары прапанавалі надбудаваць мансардныя паверхі ў чатырох сталінках, ушчыльніць два двары дзіцячымі садкамі, пабудаваць гаражы-стаянкі.

На прэзентацыі праекта жыхары дамоў выступілі катэгарычна супраць прапановаў архітэктараў. А пазней напісалі не адзін калектыўны зварот у адміністрацыю Партызанскага раёна з просьбай прыняць да ўвагі іхняе меркаванне.

Жыхары дома № 10 у Вайсковым завулку ў сваім звароце напісалі, што яны катэгарычна супраць знішчэння зялёнай зоны ў двары свайго дома дзеля будаўніцтва дзіцячага садка. А мансардныя паверхі знішчаць гістарычную значнасць квартала.

«Высечка зялёнай зоны – гэта ліквідацыя маленькіх “лёгкіх” гэтага сектару, што значна пагоршыць умовы і якасць жыцця жыхароў квартала, у асноўным пенсіянераў», – пішуць у сваім звароце жыхары дома.

Жыхары дома № 4 у Бранявым завулку таксама напісалі калектыўны зварот. У ім яны адзначаюць, што ў двары іхняга дома растуць унікальныя шматгадовыя здаровыя дрэвы, высечка якіх была б відавочным варварствам і вяла б не толькі да пагаршэння экалагічнага становішча, але і да ўзнікнення сацыяльнай напружанасці. Тым больш што высечка дрэваў дзеля будаўніцтва дзіцячага садка – нелагічная: у квартале некалькі старых дзіцячых садоў раней аддалі пад офісы.

Адміністрацыя раёна калектыўныя звароты разгледзела і накіравала прапановы жыхароў у камітэт архітэктуры і горадабудаўніцтва. Там пастанавілі:

– выключыць з праекта рэканструкцыю шматкватэрных дамоў з надбудовай мансардных паверхаў па завулку Бранявым, 10, 12, 13, і завулку Вайсковым, 13;

– выключыць з праекта будаўніцтва дзіцячых садоў па завулку Бранявым і на вуліцы Захарава.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках