26 красавiка 2024, Пятніца, 14:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прынц Уільям падзякаваў палякам за цёплы прыём

Прынц Уільям падзякаваў палякам за цёплы прыём

У варшаўскіх Каралеўскіх лазенках быў зладжаны ўрачысты прыём з удзелам прэзідэнцкай пары.

Брытанскі прынц Уільям падзякаваў палякам за цёплы прыём. З нагоды прыезду сямейнікаў брытанскай каралеўскай сям'і ў Польшчу, а таксама нядаўняга Дня нараджэння каралевы Элізабэт, у Каралеўскіх лазенках у Варшаве быў зладжаны ўрачысты прыём з удзелам прэзідэнцкай пары Анджэя Дуды і Агаты Корнхаузэр-Дуды, перадае «Радыё Польшча».

Падчас прыёму прынц Уільям згадаў пра моцныя сувязі паміж Польшчай і Вялікабрытаніяй, у тым ліку ў свеце мастацтва і культуры.

«Шэкспіраўскі тэатр у Гданьску з'яўляецца напамінам пра тое, што культурныя сувязі даўно знаходзяцца ў цэнтры нашых стасункаў. Шэкспіраўскія п'есы ставіліся ў Польшчы, на польскай мове, адразу ж пасля іх прэм'ер у Лондане», - падкрэсліў прынц Уільям.

Ён таксама адзначыў сілу і мужнасць палякаў, праяўленыя імі падчас фашысцкай акупацыі. Ён таксама згадаў пра брытанскіх жаўнераў, якія дыслакуюцца ў Польшчы ў рамках місіі NATO, і пра палякаў, якія пражываюць у Вялікабрытаніі.

Падчас прыёму ў Каралеўскіх лазенках прынц Уільям прачытаў ліст ад сваёй бабулі, каралевы Элізабэт II.

«Прынц Філіп і я пасылаем нашы самыя цёплыя зычэнні ўсім удзельнікам гэтага асаблівага прыёму ў рамках першага афіцыйнага візіту герцага і герцагіні Кэмбрыджскіх ў Польшчу. Мы захавалі выдатныя ўспаміны аб нашым візіце ў Польшчу ў 1996 годзе. Мы адчулі на сабе сусветна вядомую польскую гасціннасць у Варшаве і Кракаве. Я вельмі радая, што ў герцага і герцагіні Кэмбрыджскіх будзе магчымасць адчуць тое ж самае ў Варшаве і Гданьску», - напісала каралева Элізабэт II.

Урачысты прыём у Каралеўскіх лазенках быў арганізаваны паслом Вялікабрытаніі ў Польшчы Джонатанам Натам.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках