26 красавiка 2024, Пятніца, 8:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Незалежны прафсаюз РЭП рыхтуе масавую акцыю

Незалежны прафсаюз РЭП рыхтуе масавую акцыю

Актывісты выступяць за годныя ўмовы і аплату працы.

Пра гэта заявіў кіраўнік незалежнага прафсаюза Генадзь Фядыніч у працоўнай паездцы па гарадах Берасцейскай вобласці. Сустрэчы актывістаў прайшлі 18 ліпеня ў Баранавічах, Бярозе і Кобрыне, піша praca-by.info.

18 ліпеня Генадзь Фядыніч і Зінаіда Міхнюк, прадстаўніца прафсаюза ў Берасцейскай вобласці, сустрэліся з актывістамі з Баранавічаў, Бярозы і Кобрына. На сходах абмяркоўвалі ў тым ліку і падрыхтоўку да масавых акцыяў, запланаваных на 7 кастрычніка – у Сусветны дзень барацьбы прафсаюзаў за годную працу. Ён адзначаецца на прапанову Міжнароднай канфедэрацыі прафсаюзаў, пачынаючы з 2008 года. У гэты дзень прафсаюзы ўсяго свету выступаюць за годныя ўмовы і за годную аплату працы.

ПІКЕТ У БЕРАСЦІ 7 КАСТРЫЧНІКА 2016

7 кастрычніка адзначаецца і ў Беларусі з ініцыятывы незалежных прафсаюзаў, у тым ліку і РЭПа.

– З 2008 года гэтая дата на міжнародным узроўні набывае значнасць большую, чым 1 траўня. Стары вобраз «Першамая» ўжо не пераламіць: яго з дня салідарнасці працоўных ператварылі ў «свята вясны». А мы выступаем за бяспечную прадукцыйную працу і годны заробак, – распавяла Зінаіда Міхнюк. – Летась у Берасці дазволілі пікет 7 кастрычніка, і да нас прыязджалі з іншых гарадоў, дзе дазволу атрымаць не ўдалося. Напрыклад, гарнякі з Салігорска: яны прыехалі, стаялі з намі ў пікеце з плакатам «Салігорск салідарны з Берасцем».

СУСТРЭЧА Ў БАРАНАВІЧАХ. ГЕНАДЗЬ ФЯДЫНІЧ – КРАЙНІ СПРАВА

Генадзь Фядыніч казаў пра падрыхтоўчую працу перад акцыямі:

– Калі за табой людзей няма, значыць, людзі ці не падтрымліваюць цябе, ці не ведаюць, ці баяцца выходзіць. Вось з гэтым трэба разбірацца.

Лідар незалежнага прафсаюзу падкрэсліў сэнс будучай даты:

– 7 кастрычніка – гэта дзень барацьбы за годную працу. Не свята! – а дзень барацьбы. І гэты дзень мы і будзем адзначаць.

СУСТРЭЧА Ў БАРАНАВІЧАХ
Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках