26 красавiка 2024, Пятніца, 17:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Высланаму з Беларусі блогеру Лапшыну далі тры гады

4
Высланаму з Беларусі блогеру Лапшыну далі тры гады
АЛЯКСАНДР ЛАПШЫН

Абвінавачванне прасіла асудзіць Лапшына на 6,5 гадоў пазбаўлення волі.

Суддзя Бакінскага суда ў цяжкіх злачынствах Алаўсат Абасаў асудзіў блогера Аляксандра Лапшына на тры гады пазбаўлення волі паводле артыкулаў аб публічных закліках, накіраваных супраць дзяржавы, і парушэнні дзяржаўнай мяжы. Пра гэта паведамляе інфармацыйнае агенцтва АРА.

На пасяджэнні прысутнічалі прадстаўнікі амбасадаў Расеі, Ізраіля і Украіны, грамадзянінам якіх з'яўляецца Лапшын.

«Перад азербайджанскім народам мая віна толькі маральная, ні ў якім разе не ў прававой плоскасці. Я разумею, наколькі Карабах важны для Азербайджана. Ні пры якіх умовах я не ўступаў у злачынную сувязь з армянскімі ўладамі», – заявіў 19 ліпеня Лапшын у апошнім слове.

Абвінавачанне прасіла асудзіць Лапшына на 6,5 гадоў пазбаўлення волі.

Аляксандр Лапшын, нагадаем, быў затрыманы ў Менску ў ноч на 15 снежня 2016 года і пастановай суда экстрадаваны ў Азербайджан 7 лютага.

Яго абвінавачвалі ў парушэнні дзяржаўнай мяжы за паездкі ў Нагорны Карабах і ў антыдзяржаўнай дзейнасці за тое, што ён у сваіх артыкулах у інтэрнэце крытыкуе азербайджанскую палітыку.

Супраць экстрадыцыі блогера выступалі ўлады Расеі, Ізраіля і Арменіі. МЗС Расеі заявіла, што гэтая пастанова не адпавядае духу саюзніцкіх стасункаў. 8 лютага ў тэлефоннай размове прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў падзякаваў Аляксандру Лукашэнку за выдачу Лапшына.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках