26 красавiка 2024, Пятніца, 8:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Славацкі футбаліст: Беларусь – прыгожая краіна і тут жывуць вельмі добрыя людзі

Славацкі футбаліст: Беларусь – прыгожая краіна і тут жывуць вельмі добрыя людзі

Абаронца «Гомеля» Лукаш Тэсак падзяліўся эмоцыямі пасля пераходу ў беларускі клуб.

– Задаволены, што апынуўся ў «Гомелі». У мяне была траўма спіны, і я ўдзячны клубу за шанец заявіць пра сябе. Было яшчэ некалькі варыянтаў прадаўжэння кар'еры, але з «Гомелем» абгаварылі ўсе нюансы, таму нічога мяняць не стаў. Паглядзім, як пойдуць справы. Спадзяюся, я дапамагу клубу, клуб дапаможа мне – і ўсе будуць задаволеныя. Каманда цяпер выступае нядрэнна, а наперадзе яшчэ шмат гульняў. Будзем старацца закончыць сезон на добрай пазіцыі, – падзяліўся славацкі футбаліст, абаронца беларускага клуба «Гомель» Лукаш Тэсак у інтэрв'ю fcgomel.by.

– Тое, што ў «Гомелі» з пачатку сезону гуляе Дзіма Айдаў, неяк паўплывала на твой выбар?

– Вядома. Ён прапанаваў маю кандыдатуру, Дзіма добра ведае мяне як футбаліста, як чалавека. Цяпер з ягонай дапамогай мне лягчэй адаптавацца ў камандзе і ў незнаёмым горадзе.

– Раней бываў у Беларусі?

– Даўно. Прыязджаў у складзе славацкага клуба гуляць з менскім МТЗ-РІПА. Ужо тады заўважыў, што Беларусь – прыгожая краіна і тут жывуць вельмі добрыя людзі. Ведаю, што ў вас моцная зборная: не так даўно атрымала перамогу над Славакіяй. У Беларусі таксама парадавала добрая якасць палёў.

– З побытавымі пытаннямі ў Гомелі ўжо разабраўся?

– Мая дзяўчына знаходзіцца ў Маскве, але пра пераезд у Гомель гаворка пакуль не ішла: я і сам тут толькі тыдзень знаходжуся, жыву ў гатэлі. На гэты момант у мяне на першым месцы гульня з берасцейскім «Дынама» ў Кубку і старт другога кола чэмпіянату, а ўсе побытавыя пытанні развяжу ў любым выпадку.

– Не так даўно ты дэбютаваў у зборнай Славакіі.

– Так, я правёў чатыры афіцыйныя матчы і ўдзельнічаў у дзвюх таварыскіх гульнях. На жаль, праз траўму не змог прадоўжыць выступ за зборную, але, вядома, хочацца яшчэ згуляць за галоўную каманду краіны.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках