26 красавiка 2024, Пятніца, 22:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уладзімір Някляеў: Мы павінны абараніць краіну

4
Уладзімір Някляеў: Мы павінны абараніць краіну
ФОТА: RACYJA.COM

Беларускі Нацыянальны Кангрэс выступае супраць вучэнняў «Захад-2017».

У Менску 21 ліпеня адбылося пасяджэнне Рады Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу. На пасяджэнні было разгледжанае асноўнае пытанне: сітуацыя вакол вайсковых вучэнняў «Захад-2017», паведамляе «Радыё Рацыя».

У сувязі з гэтым чальцы Рады прынялі адпаведную заяву «За мірную Беларусь!». За тыдзень да запланаваных вучэнняў, 8 верасня, у Менску пройдзе мірная Акцыя папярэджання:

- Мы памятаем гістарычны досвед Украіны, пра якую казалі, што яна і братэрская, і крэўная, і самая дарагая. Тым не менш, захапілі частку яе тэрыторыі і цяпер войскі той краіны, якая ўдзельнічае ва ўзброеным канфлікце на ўсходзе Украіны збіраюцца праводзіць вучэнні на тэрыторыі Беларусі. Падрыхтоўка да гэтых вучэнняў ужо вядзецца. У Берасці адрамантаваныя ракетныя шахты, нібыта пад нейкія тэхнічныя склады для расейскіх узбраенняў. Калі нават ёсць хоць пяць адсоткаў або хоць адзін адсотак рэальнай небяспекі для нашай краіны - мы павінны гэтую пагрозу прадухіліць, - заявіў адзін з лідараў Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу Уладзімір Някляеў.

Акцыя папярэджання не выпадкова прызначаная на 8 верасня - гэта свята Дня вайсковай славы, прымеркаванае да перамогі ў бітве пад Воршай. У гэтым годзе адзначаюцца 503-я гадавіна знакамітай бітвы.

Сярод іншых тэм Рада БНК закранула пытанні палітвязняў, а таксама адсутнасць празрыстых і сумленных выбараў у краіне.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках