26 красавiка 2024, Пятніца, 19:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіроўцаў «просяць» аплаціць штрафы другім разам

17
Кіроўцаў «просяць» аплаціць штрафы другім разам
ФОТА: DEPOSITPHOTOS.COM

Беларус абураны працай сістэмы аплаты штрафаў АРІП.

Мноства пытанняў наконт працы камер хуткасці і збірання штрафаў з дапамогай «лістоў шчасця» ўзнікла ў пачатку працы сістэмы - у ліпені 2012 года. Але, як высвятляецца, неразгледжанымі засталіся некаторыя праблемы, даўно забытыя праз тэрмін даўніны. Арцём парушыў хуткасны рэжым у 2014 годзе, аплаціў штраф. А нядаўна ў бухгалтэрыю на месцы ягонай працы прыйшоў ліст: «Правесці ўтрыманне з заробку».

У дакументах фігуруе імя бацькі Арцёма - Сяргея, уладальніка аўто

«У сакавіку 2014 года зарабіў штраф за перавышэнне - зафіксавала камера фотафіксацыі, - распавёў onliner.by маладзён. - Сума смешная - 7,5 рубля («новымі»). Але яна прымусіла мяне не раз панервавацца праз некалькі гадоў. Тады я аплаціў штраф на пошце. Думаў, мой абавязак выкананы. Праз цэлы год высветлілася, што не. На мой адрас прыйшла пастанова аб распачынанні выканаўчага справаводства аб спагнанні тых самых 7,5 рубля».

Арцём запэўнівае, што асабіста прыйшоў у аддзел прымусовага выканання для высвятлення абставінаў: «Там я падаў квітанцыі аб аплаце. Судовы выканаўца выказаў здагадку, што ўзніклі тэхнічныя праблемы: пералічэнне сродкаў з дапамогай касы «Белпошты» магло застацца нябачным сістэмай АРІП. У выніку дамогся, каб справаводства спынілі».

Але на жаль, і на гэтым справа не скончылася. Не так даўно ў бухгалтэрыю на месца працы менчука прыйшла прапанова ўтрымаць з заробку ўжо вядомую нам суму 7,5 рубля. Падстава - той самы дакумент 2014 года.

Дык чаму штраф усё ніяк не могуць прызнаць выплачаным? Надумалі высветліць гэтае пытанне ў адказнай за працу камер арганізацыі «Бяспечныя дарогі Беларусі». «Сапраўды, такія сітуацыі маюць месца, - пацвердзілі спецыялісты СЗАТ. - Праблема ў тым, што аплата не прайшла праз сістэму АРІП. На адваротным баку пастановы («ліста шчасця») пазначанае абавязковае патрабаванне: калі аплата праводзіцца без АРІП, трэба даслаць заказным лістом арыгіналы аплатных дакументаў (чэкаў) на адрас нашай арганізацыі: вул. Чырвонаармейская, д. 21. На пытанне аб актуальнасці штрафаў можа адказаць прадстаўнік ДАІ, тэлефанаваць: 8 (017) 229-75-29».

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках