26 красавiка 2024, Пятніца, 18:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларуская служба радыё «Свабода» скарачае эфір

10
Беларуская служба радыё «Свабода» скарачае эфір

Радыё скарачае вяшчанне на сярэдніх хвалях.

Адзін з рэдактараў беларускай службы амерыканскага радыё «Свабода» Франак Вячорка паведаміў nn.by, што з мінулага тыдня радыё спыніла выхад шэрагу праграм, некаторыя з якіх выходзілі па 15-20 гадоў. Сярод іншага, гэта «Вольная студыя», «Падарожжа Свабоды», «Новая Атлантыда».

«Мы скарачаем каротка-і сярэдняхвалевае вяшчанне. Гэта стратэгія на агульнае скарачэнне эфіру, застаюцца толькі навіны і адна перадача. Усё чаму? Таму што мы пераходзім на іншыя, лічбавыя платформы», - сказаў Вячорка.

Таксама ён дадаў, што амерыканцы скарацілі фінансаванне вяшчання.

З гэтага часу радыё «Свабода» плануе больш увагі надаваць відэапраекту і сацыяльным сеткам.

Галоўны рэдактар Беларускай службы радыё «Свабода» Аляксандр Лукашук растлумачыў сайту Charter97.org, што вяшчанне на кароткіх хвалях радыё спыніла яшчэ год таму. Цяпер ідзе скарачэнне эфіру на сярэдніх хвалях, аднак гаворка ідзе пра закрыццё толькі некаторых праграм. Не выключана, што гэтыя праграмы будуць надалей выходзіць у інтэрнэце.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках