27 красавiка 2024, Субота, 5:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады надумалі «пагуляць» з бізнэсам

24
Улады надумалі «пагуляць» з бізнэсам

Незалежныя экспэрты б'юць трывогу аб увядзенні чэкавых гульняў.

Экспэрты Менскага сталічнага звязу прадпрымальнікаў і працадаўцаў (МСЗПіП) выказаліся крытычна супраць увядзення на тэрыторыі Беларусі інстытута чэкавых гульняў, што праводзіць унітарнае прадпрыемства МПЗ Беларусі.

Меркаванне экспэртаў выказанае ў лісце ГА «МСЗПіП», які накіраваны ў Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю, а таксама ў Раду развіцця прадпрымальніцтва, піша «Ежедневник».

Магчымасць правядзення чэкавых гульняў прадугледжаная праектам Указа «Аб правядзенні чэкавых гульняў», а таксама праектам пастановы Саўміна «Аб зацвярджэнні парадку арганізацыі і правядзення чэкавых гульняў».

Мяркуецца, што фізічная асоба, якая атрымала аплатны дакумент за набыты тавар (работу, паслугу) зможа зарэгістраваць такі аплатны дакумент у адмысловым інтэрнэт-рэсурсе, у сувязі з чым аўтаматычна стане прэтэндэнтам на пэўны здабытак. Натуральна, калі пакупніку не выдалі чэк, то ён не зможа ўдзельнічаць у гульні.

Паводле задумы распрацоўшчыкаў дакумента, гэта павінна стымуляваць фізічных асоб заўсёды патрабаваць выдачы чэка пры куплі тавару (работы, паслугі), што ў сваю чаргу мінімізуе чорную гатоўку і павялічыць паступленне падаткаў.

Арганізацыю і правядзенне чэкавых гульняў будзе ажыццяўляць РУП «Інфармацыйна-выдавецкі цэнтр падаткаў і збораў». За яго кошт будзе фармавацца і прызавы фонд чэкавай гульні, на суму «не больш за 20 адсоткаў ад паступленняў у папярэднім месяцы платы за інфармацыйнае абслугоўванне карыстальнікаў сістэмы кантролю касавага абсталявання, уключаючы абаненцкую плату».

На думку экспэртаў ГА «МСЗПіП» аналіз вышэйназваных праектаў нарматыўных актаў паказаў, што прапанаваныя ў іх захады з'яўляюцца спробай увесці новыя паборы з прадпрымальнікаў і новыя адміністрацыйныя працэдуры.

Экспэрты мяркуюць, што гэта ў выніку прывядзе да стварэння дадатковых бар'ераў для вядзення легальнага бізнэсу ў нашай краіне.

«На нашу думку, праектамі Указа і Пастановы прапануецца ўвядзенне дадатковай фінансавай нагрузкі на рэальны сектар эканомікі ў выглядзе «абаненцкай платы» і дадатковых адлічэнняў ад усіх продажаў тавараў, выканання работ, паслуг, што фактычна створыць дадатковую фінансавую нагрузку, у прымусовай не фіскальнай форме», - гаворыцца ў лісце ГА «МСЗПіП».

Экспэрты мяркуюць, што суб'екты гаспадарання будуць вымушаныя аднесці новыя выдаткі на павелічэнне коштаў і тарыфаў, што можа прывесці да росту інфляцыі. Такім чынам, гэта прывядзе і да пагаршэння становішча насельніцтва краіны, бо і работы і паслугі падаражэюць.

Звяз звяртае асаблівую ўвагу, што ў праекце Указа ўжо закладзена суперрэнтабельнасць ад гэтай дзейнасці. Згодна пункта 1.3. праекта Указа, прызавы фонд будзе фармавацца «на суму не большую за 20 адсоткаў ад паступлення ў папярэднім месяцы платы за інфармацыйнае абслугоўванне карыстальнікаў сістэмы кантролю касавага абсталявання, уключаючы абаненцкую плату». Такім чынам, 80 адсоткаў ад гэтых сум будзе складаць прыбытак прадпрыемства, а гэта ўжо звышпрыбытак манапаліста - РУП «Інфармацыйна-выдавецкі цэнтр падаткаў і збораў».

«Нават пры правядзенні латарэй на фармаванне прызавога фонду вылучаецца 50% ад сабраных сум, і гэта там дзе ёсць прынцып добраахвотнасці», - гаворыцца ў лісце.

Экспэрты звязу мяркуюць, што названыя нарматыўныя акты - гэта «спроба нярыначнымі захадамі стварыць дадатковую крыніцу даходаў для РУП «Інфармацыйна-выдавецкі цэнтр падаткаў і збораў».

Акрамя таго, увядзенне чэкавых гульняў з'яўляецца фактычна новай формай кантролю ў абыход Указа №510 і прычым з боку прадпрыемства (РУП), што супярэчыць пазіцыі прэзідэнта аб тым, што кантроль - гэта функцыя дзяржавы, а не прадпрыемстваў.

Падрахоўваючы названыя высновы, ГА «МСЗПіР» адзначыў у сваім лісце, што гэта «прывядзе да стварэння дадатковых бар'ераў для вядзення легальнага бізнэсу на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, а таксама можа пагоршыць становішча нашай краіны ў рэйтынгу Doing Business».

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках