26 красавiка 2024, Пятніца, 11:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дадон: Я выступаю за пераход да прэзідэнцкай формы кіравання

28
Дадон: Я выступаю за пераход да прэзідэнцкай формы кіравання
ІГАР ДАДОН

Прэзідэнт Малдовы выступае за змену заканадаўства і пашырэнне сваіх паўнамоцтваў.

Прэзідэнт Малдовы Ігар Дадон выступіў за змяненне формы кіравання з парламенцкай на прэзідэнцкую рэспубліку. Пра гэта ён сказаў 25 ліпеня, адказваючы ў рэжыме онлайн на пытанні карыстальнікаў расейскай сацыяльнай сеткі "Аднакласнікі", паведамляе агенцтва Infotag.

"Бізнэс павінен займацца бізнесам, палітыкі павінны займацца палітыкай. Мае апаненты ведаюць мае намеры, яны баяцца. Яны абмежавалі і без таго невялікія паўнамоцтвы прэзідэнта. Але мы змагаемся, і будзем змагацца з алігархамі", - заявіў ён.

Дадон падкрэсліў, што прэзідэнту РФ Уладзіміру Пуціну спатрэбілася для барацьбы з алігархамі тры ці чатыры гады: "У Расеі, дзе дзейнічае прэзідэнцкая форма кіравання, ва Уладзіміра Пуціна гэта таксама атрымалася не адразу. Ён гэтую праблему развязаў толькі на трэці ці чацвёрты год. У нас іншая сітуацыя, у прэзідэнта абмежаваная ўлада, але мы ідзем наперад".

На ягоную думку, пераход да прэзідэнцкай формы кіравання быў бы правільнай пастановай:

"Я выступаю за пераход да прэзідэнцкай формы кіравання. Гэта было б правільна. Прэзідэнт абіраецца ўсенародна, ён павінен за ўсё адказваць. А не справіўся – ідзі прэч".

Прэзідэнт падкрэсліў, што выступае за змену заканадаўства і пашырэнне сваіх паўнамоцтваў, за атрыманне права роспуску парламента. Ён дадаў, што на гэтым тыдні будзе прынятая пастанова, ці адбудзецца рэферэндум, на які вынесенае гэтае пытанне.

"Калі ён адбудзецца, я ўпэўнены, што народ мяне падтрымае. Калі не - значыць, яны баяцца прэзідэнта, рэйтынг якога ў апошнія месяцы вырас у дзясяткі разоў", - сказаў ён.

Нагадаем, Дадон перамог на прэзідэнцкіх выбарах у Малдове 13 лістапада 2016 года. У снежні ён прынёс прысягу прэзідэнта.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках