26 красавiка 2024, Пятніца, 8:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пяць тыпаў прадуктаў для яснасці розуму

2
Пяць тыпаў прадуктаў для яснасці розуму

Брытанскі дыетолаг Антонія Магор назвала пяць тыпаў прадуктаў для здароўя мозгу.

Кожны з нас адчуваў стан «кашы ў галаве», калі раздражняюць староннія гукі, адчуваецца стомленасць, калі нас суправаджаюць дрэнная памяць, няўважлівасць і раўнадушша.

Каб прадухіліць ці пазбавіцца ад такога стану, важна перагледзець свой рацыён, мяркуе Антонія Магор. На партале Byrdie (пераклад — nv.ua) дыетолаг апісвае пяць тыпаў прадуктаў

Прадукты, якія змяшчаюць Амега-3 тлустыя кіслоты

(Для доўгатэрміновага здароўя мозгу)

Каб прадухіліць не толькі магчымую «кашу ў галаве», але і заўчаснае старэнне мозгу, важна ўжываць ежу, багатую Амега-3 тлустымі кіслотамі. Найлепшым варыянтам такой ежы з'яўляецца тлустая рыба: анчоусы, ласось, тунец, макрэль, сардзіны, селядзец, фарэль і гэтак далей. Таксама Амега-3 можна атрымліваць з раслінных прадуктаў: арэхаў, бабоў, авакада, рапсавага алею, насення лёну.

Бялковы сняданак

(У напружаныя дні)

У пачатку дня, які абяцае быць насычаным і напружаным (у шматлікіх такія дні - кожны дзень), важна спажыць бялок. Бялкі павышаюць узровень сератаніну і дафаміну, якія спрыяюць яснасці розуму і лепшай памяці. Таму на сняданак варта есці яйкі, ёгурт, арэхі, насенне, мяса, рыбу, тофу, фасолю і бабовыя.

Прадукты з вітамінамі групы B

(Уранку)

Вітаміны групы B карысныя як для цела, так і для розуму. Ужыванне прадуктаў з вітамінамі B дазваляе атрымаць энэргію для вырашэння складаных разумовых задач цягам дня. Знайсці вітамін B можна ў шпінаце, бабовых, яйках, цэльназерневым хлебе, малаку і зялёнай гародніне.

Цёмны шакалад

(Для сканцэнтраванасці перад важнай сустрэчай)

Цёмны шакалад змяшчае актыўныя флаванолы какава - тып антыаксідантаў, які паляпшае кровазварот, што прыносіць больш кіслароду ў мозг, павышае настрой і кагнітыўныя здольнасці. Какава таксама змяшчае невялікую колькасць натуральнага кафеіну, які дае мозгу энэргію і прадухіляе стомленасць. У прыдачу да ўсяго, цёмны шакалад спрыяе ўтварэнню дафаміну - гармону шчасця.

Прабіётыкі

(Для нармальнай працы кішачніка і добрага настрою)

Стрэс і іншыя эмоцыі ўплываюць на страўнікава-кішачны тракт. Аднак даследаванні паказваюць, што адбываецца і наадварот: мікробы кішачніка ўплываюць на вытворчасць нейрамедыятарных гармонаў, у тым ліку і сератаніну. Таму для здароўя мозгу і добрых эмоцый важныя прабіётыкі. Яны ўтрымліваюцца ў квашанай капусце, кефіры, тварагу, тофу, соевым соусе і гэтак далей.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках