19 красавiка 2024, Пятніца, 16:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Я - такі, як Ларыса Шчыракова»

3
«Я - такі, як Ларыса Шчыракова»
ЛАРЫСА ШЧЫРАКОВА

Гомельскія блогеры знялі ролік у падтрымку незалежнай журналісткі і свабоды слова ў Беларусі.

Блогеры з інтэрнэт-праекта «Ротарная жатка» (канал «Беларускае поле эксперыментаў» на youtube.com) стварылі відэаролік у падтрымку журналісткі Ларысы Шчыраковай, якую хутка чакае суд за «незаконны збор і распаўсюд інфармацыі».

У роліку блогеры зрабілі інсцэніроўку будняў незалежных журналістаў: падчас працы людзі ў цывільным затрымліваюць журналістку, адбіраюць камеру, вязуць у невядомым кірунку. У канцы роліка змясцілі заклік прыйсці ў суд, каб выказаць салідарнасць з журналісткай.

«Пераслед журналістаў у Беларусі носіць сталы характар, - кажа адзін з аўтараў роліка Віктар Рубцоў, - ідзе мэтанакіраванае знішчэнне альтэрнатыўных крыніц інфармацыі. Гэтым ролікам мы хочам прыцягнуць увагу да гэтай праблемы, каб рэпрэсіі супраць журналістаў трапілі ў топ навінаў. Мы - блогеры, не журналісты, але мы таксама збіраем і распаўсюджваем інфармацыю, і таму мы, вядома, салідарныя з журналісткай».

«Вельмі рада, што блогераў The супольнасць у Гомелі праяўляе салідарнасць, - каментуе «Белсату» Ларыса Шчыракова. - Вельмі важныя ў такіх справах менавіта салідарнасць і падтрымка. Калі ў суд, дзе разглядаецца палітычны працэс, будзе прыходзіць па 50 чалавек, у тых, хто нападае на журналістаў, можа адпасці жаданне ладзіць тыя суды».

Перад судом грамадска-палітычныя актывісты, блогеры і журналісты плануюць зладзіць флэш-моб у падтрымку журналісткі: «я збіраю і распаўсюджваю інфармацыю, я - такі як Ларыса Шчыракова».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках