26 красавiка 2024, Пятніца, 11:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы назвалі найбольш камфортныя краіны для жанчын

4
Навукоўцы назвалі найбольш камфортныя краіны для жанчын
ФОТА: TRAVEL.RU

Амерыканскія экспэрты правялі апытанне сярод 9 тысяч жанчын з 80 краін.

Удзельніцы абапіраліся на такія крытэрыі, як якасць жыцця ў краіне, узровень медыцыны і сярэдні заробак, які можа атрымліваць жанчына.

На першым месцы рэйтынгу найлепшых краін для жанчын апынулася Швецыя. Прадстаўнікі ўлады гэтай дзяржавы даўно ўважаюць гендэрнае раўнапраўе прыярытэтам нацыі. Таксама ў 2015 годзе было праведзенае апытанне, паводле якога ў шведаў самыя перадавыя погляды на роўнасць палоў.

Другое месца заняла Данія, пасля яе - Нарвегія.

Дзясятку самых камфортных для жанчын краін склалі Фінляндыя, Канада, Аўстрыя, Аўстралія і Новая Зеландыя.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках