26 красавiка 2024, Пятніца, 22:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Не стала расейскага мастака Іллі Глазунова

12
Не стала расейскага мастака Іллі Глазунова
ІЛЛЯ ГЛАЗУНОЎ

У Маскве памёр заснавальнік Расейскай акадэміі жывапісу, скульптуры і дойлідства Ілля Глазуноў.

Ілля Глазуноў нарадзіўся 10 чэрвеня 1930 года ў Ленінградзе. У час Вялікай Айчыннай вайны ў блакадным Ленінградзе памерлі бацькі і найбліжэйшыя сваякі Глазунова, паведамляе «Радыё Свабода».

У 1944 годзе Глазуноў паступіў у сярэднюю мастацкую школу пры Інстытуце жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя Рэпіна, а ў 1951 годзе – на факультэт жывапісу ВНУ.

У 1956 годзе мастак атрымаў Гран-пры на міжнародным конкурсе ў Празе, на наступны год у Маскве прайшла ягоная першая персанальная выстава.

З 1987 года Ілля Глазуноў займаў пасаду рэктара створанай з ягонай ініцыятывы Расейскай акадэміі жывапісу, скульптуры і дойлідства.

Глазуноў з'яўляецца аўтарам больш як трох тысячаў твораў. Асноўныя жанры гэтых працаў – партрэт і гістарычны жывапіс. Мастак пісаў партрэты Сальвадора Альендэ, Індыры Гандзі, Урха Кеканена, Джыны Лалабрыджыды, Федэрыка Феліні, а таксама касманаўтаў, працоўных і пісьменнікаў.

У 1960–1970-я гады Глазуноў стварыў ілюстрацыі да твораў расейскіх класікаў – Фёдара Дастаеўскага, Аляксандра Блока, Аляксандра Купрына, Мікалая Някрасава, Паўла Мельнікава-Пячэрскага, Мікалая Ляскова. Шырокую вядомасць атрымалі ягоныя карціны на тэмы расейскай гісторыі, як «Сто стагоддзяў».

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках