26 красавiка 2024, Пятніца, 11:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады задумалі авантуру з дзяржпазыкай

Улады задумалі авантуру з дзяржпазыкай

Найбліжэйшым часам нас чакае грандыёзнае «перапісванне лічбаў».

У мінулую пятніцу агенцтва Fitch Ratings змяніла прагноз наконт краінавага рэйтынгу Беларусі са «стабільнага» на «пазітыўны».

Улады скарысталіся выпадкам і заявілі аб «паляпшэнні сітуацыі». У тым, што Fitch напісала напраўду, разбіраліся banki24.by.

Пачнём з таго, што прагноз аб суверэнным рэйтынгу быў палепшаны, дзякуючы напампоўванню ЗВР грашыма ад выпуску еўрабондаў і 4-й раты крэдыту ЕФСР.

Аналітыкі Fitch паказалі на тое, што рэзервы ўладаў выраслі «за кошт атрымання вонкавых выплат і набыцця замежнай валюты ў рэзідэнтаў». Так і было: у чэрвені Мінфінансаў зліло Нацбанку ўсю атрыманую валюту.

Таксама ў Fitch адзначылі, што нават 6,6 млрд USD у складзе ЗВР з'яўляюцца недастатковым паказчыкам у беларускіх варунках. Справа ў тым, што чыстыя рэзервы за вылікам абавязацельстваў уладаў застаюцца станоўчымі, але вельмі нізкімі.

Паводле разлікаў Fitch, ліквідныя актывы Беларусі ў 2018 годзе складуць усяго 49% ад абавязацельстваў, якія давядзецца выплаціць альбо рэфінансаваць за 12 месяцаў. У ліпені выйшаў часопіс «Фінансы, улік, аўдыт» з артыкулам начальніка галоўнай управы бюджэтнай палітыкі Мінфінансаў Алены Печань. Яна паведаміла, што у 2018 годзе на выплату і абслугоўванне валютнай дзяржаўнай пазыкі Беларусь выдаткуе 3,7 млрд USD.

Пры гэтым толькі 25% гэтай пазыкі будзе выплачана за кошт недаўгавых крыніц. Астатнія 75% Мінфінанчаў жадае рэфінансаваць. Увогуле, ізноў чыноўнікі будуць упрошваць замежных крэдытораў на адтэрміноўкі выплат.

Так, Беларусь дамовілася з Расеяй і ўрэгулявала нафтагазавую спрэчку. Больш за тое, улады чакаюць аператыўнай выдачы яшчэ 3 ратаў крэдыту ЕФСР, з якіх 2 раты на 400 млн USD - у 2017 годзе, а трэцяя на 200 млн USD - не пазней за студзень-люты 2018 года.

Да таго ж урад узгадніў з Расеяй выдачу дзяржкрэдыту сумай 700 млн USD на тэрмін 10 гадоў. Але, на думку Fitch, паказчыкі пазыкі і запатрабаванні ў вонкавым фінансаванні застаюцца ва ўмоўна «чырвонай» зоне. Чыстая вонкавая пазыка складзе аж 47% ад ВУП, выдаткі на абслугоўванне вонкавай пазыкі - 21% ад усіх валютных паступленняў, запатрабаванні ў замежным фінансаванні - 141% ад рэзерваў.

Нягледзячы на больш паслядоўную, чым раней, эканамічную палітыку, улады згарнулі перамовы з МВФ. Дэдалярызацыя, зніжэнне нярынкавага крэдытавання і запаволенне інфляцыі ідуць у Беларусі даволі мерным тэмпам. Аналітыкі Fitch мяркуюць, што дзяржпазыка з улікам Дзяржаўнай гарантыі да канца 2017 года наблізіцца да адзнакі 56% ад ВУП, тады як у 2016 годзе была роўнай 52,5%. Паводле ацэнак агенцтва, самі дзяржгарантыі складуць 10,5% ад ВУП.

Іншымі словамі, дзяржпазыка без уліку гарантый (гэта значыць, паводле методыкі Мінфіна) можа дасягнуць 45-45,5%. Паводле сярэднетэрміновай фінансавай праграмы ўладаў на 2017-2019 гг ліміт дзяржпазыкі ў дачыненні да ВУП на ўвесь 3-гадовы перыяд устаноўлены сумай 45%.

Пра тое, што ўрад можа выйсці за ім жа ўстаноўлены ліміт, 30 чэрвеня казаў намеснік міністра фінансаў Максім Ермаловіч. З ягоных слоў, выхад за ліміт па дзяржпазыцы можа адбыцца або да канца 2017 года, або ў пачатку 2018 года. Як бачым, у пытанні велічыні дзяржпазыкі Fitch і ўрад Беларусі салідарныя. Шкада, што яднанне думак адбываецца на такім негатыўным фоне.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках