26 красавiка 2024, Пятніца, 18:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палачанам затрымліваюць выплату пенсій

8
Палачанам затрымліваюць выплату пенсій

Абураныя пенсіянеры пайшлі да банкаўскіх чыноўнікаў па тлумачэнні.

У Полацку сталі затрымліваць выплату пенсій на карт-рахункі банкаў. Так, Прыёрбанк затрымаў выплату пенсіі на два дні. Пенсіянеры, якія атрымлівалі пенсію 7-га дня месяца, у жніўні атрымалі толькі 9-га, паведамляе vitebskspring.org.

Пенсіянераў, якія прыйшлі па тлумачэнні ў банк, адпраўлялі ў Полацкі аддзел сацзабеспячэння. Начальніца аддзела выплаты пенсій і дапамог Святлана Багданава тлумачыла пенсіянерам, што Пріёрбанк паводле графіку павінен выплачваць пенсіі толькі з 11-га дня месяца. Чыноўніца аддзела сацзабеспячэння, спасылалася на пастанову Міністэрства працы і сацыяльнага забеспячэння ад 2 снежня 2015 года, менавіта так патлумачыла затрымкі пенсіі ў жніўні 2017 года. Больш раннія выплаты пенсій банкамі ў ранейшыя месяцы Святлана Багданава тлумачыла тым, што фінансавыя сродкі на пенсіі паступалі раней пэўнай даты.

У аддзел сацзабеспячэння прыходзілі са скаргамі пенсіянеры, якія атрымліваюць пенсіі ў розных банках: Прыёрбанк, БПС-Сбербанк, Белінвестбанк. У Полацку ў жніўні толькі Беларусбанк выплаціў пенсіі своечасова.

Пенсіянеры абураюцца затрымкай пенсій, але пакуль не выказваюць намераў пратэставаць якім-небудзь чынам.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках