19 красавiка 2024, Пятніца, 15:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Відэафакт: Як выглядае белы лось

12
Відэафакт: Як выглядае белы лось

Унікальная жывёла правяла больш за 20 хвілін за пяць метраў ад аўтара відэа.

Швед Ханс Нільсан, які пражывае ў шведскай правінцыі Вармленд на захадзе краіны, зняў на відэа мясцовую знакамітасць - белага лася. Жывёла не спужалася Нільсана і правяла больш за 20 хвілін усяго ў пяці метрах ад чалавека.

Відэа апублікавана на YouTube-канале No Comment TV.

Інтэрнэт-карыстальнікі празвалі лася альбіносам, але навукоўцы сцвярджаюць, што гэта не зусім карэктна. Бо ён атрымаў белы колер дзякуючы генетычнай мутацыі. Як адзначаюць спецыялісты, такія жывёлы вельмі ўразлівыя ў прыродзе праз свой знешні выгляд.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках