Біл Клінтан рэзка раскрытыкаваў Трампа
6- 22.10.2026, 17:42
- 2,114
Экс-прэзідэнт ЗША заявіў, што ён перайшоў на бок Расіі.
Былы прэзідэнт ЗША Біл Клінтан заявіў, што Дональд Трамп фактычна адмовіўся ад падтрымкі Украіны і зблізіўся з расійскім дыктатарам Пуціным.
Паводле слоў Клінтана, яго абурае стаўленне цяперашняга кіраўніка Белага дома да саюзнікаў ЗША, якіх, як ён лічыць, Вашынгтон перастаў успрымаць сур'ёзна.
«Мне надакучыла тое, як мы ставімся да нашых саюзнікаў, быццам яны нішто. І вось толькі на мінулым тыдні прэзідэнт Трамп нарэшце зрабіў тое, чым пагражаў яшчэ падчас сваёй першай прэзідэнцкай кампаніі, — кінуў Украіну і зноў стаў на бок Уладзіміра Пуціна», — заявіў Клінтан.
Раней Хілары Клінтан заявіла, што у Крамля ёсць кампрамат на Трампа.