26 красавiка 2024, Пятніца, 17:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вялікая Брытанія разглядае ўвядзенне бязвізавага рэжыму з ЕЗ пасля Brexit

Вялікая Брытанія разглядае ўвядзенне бязвізавага рэжыму з ЕЗ пасля Brexit
Фота: ukrep.be

Для працы або вучобы ў Злучаным каралеўстве грамадзяне ЕЗ будуць вымушаныя атрымліваць дазвол.

Вялікая Брытанія разглядае ўвядзенне бязвізавага рэжыму з Еўрапейскім Звязам пасля выхаду з арганізацыі, піша агенцтва Bloomberg са спасылкай на крыніцу (пераклад - gordonua.com).

Плануецца, што грамадзяне ЕЗ змогуць свабодна прыязджаць у краіну, але для працы або вучобы будуць вымушаныя атрымліваць дазвол.

Міністэрства ўнутраных спраў заяўляе, што канчатковая пастанова ў гэтым пытанні яшчэ не прынятая і будзе апублікаваная «цягам некалькіх тыдняў».

Паводле звестак брытанскай службы статыстыкі, у перыяд з красавіка да чэрвеня гэтага года ў Вялікай Брытаніі працавала 2,37 млн грамадзян з краін ЕЗ, гэта на 126 тысячы больш, чым у 2016 годзе.

Рэферэндум аб выхадзе Вялікай Брытаніі з ЕЗ адбыўся 23 чэрвеня 2016 года. Паводле яго вынікаў, 51,9% брытанцаў прагаласавалі за выхад краіны з супольнасці, 48,1% - хацелі застацца ў ЕЗ.

Афіцыйная працэдура выхаду Брытаніі з ЕЗ стартавала 29 сакавіка 2017 года і зойме блізу двух гадоў.

19 чэрвеня ў Брусэлі пачаліся перамовы аб Brexit. Прадстаўнікі Вялікай Брытаніі і Еўрапейскага Звязу ўзгаднілі графік далейшых сустрэч.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках