26 красавiка 2024, Пятніца, 21:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менская нерухомасць нікому не патрэбная?

14
Менская нерухомасць нікому не патрэбная?

У ліпені другасны рынак сталічных кватэр асеў адразу на 15 адсоткаў.

Другасны рынак жылля, нягледзячы на ўсе надзеі рыэлтараў, праваліўся ў ліпені, і ў колькасці ўкладзеных угодаў прасеў нават ніжэй за паказчык 2015 года, калі было зафіксаванае рэкорднае падзенне коштаў на сталічныя кватэры, піша ej.by.

Яшчэ ў чэрвені рыэлтары заяўлялі, што хоць рынак другаснага жылля Менска і асеў крыху ў кошце і попыце, ён усё ж заставаўся на даволі высокіх пазіцыях і не прадказваў рэзкіх зменаў. Так, прагназавалася сезоннае зніжэнне попыту, але ў межах зніжэння 2016 года. Рэальны стан спраў, які прадэманстраваў ліпень, выявіўся далёкім ад прагнозаў. Паводле звестак Нацыянальнага кадастравага агенцтва, попыт прасеў адразу на 15% у параўнанні з чэрвенем, і на 22,2% у параўнанні з ліпенем 2016 года. Нават ліпень 2015 года, і той выявіўся вышэйшым.

Цікава, што вынікі першага паўгоддзя не прадвяшчалі ніякіх катаклізмаў. Так, попыт выявіўся ніжэйшым за 2016 год, што таксама паўплывала і на кошты, якія прадэманстравалі хай і невялікую, але ўсё ж адмоўную дынаміку. Але агулам цікавасць пакупнікоў заставалася дастаткова высокай і стабільнай, нягледзячы на нязначныя ваганні.

Так у студзені 2017 года колькасць угодаў (760) нават большая за паказчык студзеня рэкорднага 2016 года (622). У лютым пайшоў чаканы рост (1187), які зноў жа выявіўся вышэйшым за люты 2016 года (1040). Нават у сакавіку 2017 года (1354) попыт прадаўжаў расці, апярэдзіўшы і сакавік 2016 года (1279). Але ўжо ў красавіку ўсё змянілася, бо менавіта ў гэтым месяцы ў 2016 годзе пайшоў імклівы рост рынку (больш чым на 18,5%), і красавік 2017 ужо відавочна не паспяваў. Больш за тое, ён нават не вырас, а асеў што да сакавіка на 6,5%. Але калі ў траўні попыт зноў вырас з конт даступных грошай, рыэлтары ацанілі гэта, як добры знак. Але яшчэ ў чэрвені попыт трымаўся на досыць высокім узроўні, паказаўшы толькі нязначнае зніжэнне, але ў ліпені імкліва пайшоў уніз адразу на 15%.

Пакуль яшчэ агульны вынік 2017 года вышэйшы за паказчык 2015 года на 19%, але ўлічваючы значную тэндэнцыю на зніжэнне, можна сцвярджаць, што рэсурс танных грошай сябе ўжо вычарпаў. І гэта, заўважым, пры тым, што ў Менску сталі будаваць менш новага жылля.

Пакуль складана сказаць, ці зробіць імклівае зніжэнне попыту на кошты. Цяпер яны і без таго нізкія, а прадаўцы, натхнёныя стабільным попытам у першым паўгоддзі, насупраць, настроіліся на рост. Сярод станоўчых тэндэнцый рыэлтары адзначаюць невялікую розніцу паміж коштам прапановы і коштам продажу. Гэта сведчыць аб тым, што абодва бакі сталі больш цвяроза ацэньваць сітуацыю. Калі ў 2016 годзе розніца складала блізу 11%, то сёння не больш за 6%.

Хутчэй за ўсё, зніжэнне попыту прадоўжыцца і ў жніўні, і ў верасні. Не выключана, што яно будзе такім жа імклівым, як у ліпені. Аднак наўрад ці варта чакаць такога ж імклівага зніжэння коштаў. Яно калі і будзе, то на ўзроўні 2-3%. Але многія экспэрты мяркуюць, што прадаўцы зробяць усё магчымае, каб утрымаць кошты на існым узроўні. Тым больш, што вось-вось павінна ажыць іпатэка, якая абавязкова падтрымае попыт.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках