26 красавiка 2024, Пятніца, 15:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Галівудзе знялі баявік пра беларускага дыктатара

13
У Галівудзе знялі баявік пра беларускага дыктатара

У беларускім пракаце яго перайменавалі ў баснійскага.

У Беларусі 17 жніўня пачаўся паказ амерыканскага камедыйнага баевіка рэжысёра Патрыка Х'юза «Целаахоўнік кілера» з Гэры Олдманам у ролі беларускага дыктатара і вайсковага злачынцы Уладзіслава Дукавіча, паведамляе «Радыё Свабода».

Паводле сюжэту, спецагент Майкл Брус (Раян Рэйнальдс) вымушаны аб'яднацца з кілерам Дарыусам Кінкейдам (Сэмюэль Л. Джэксан), каб выратаваць кілера ад забойства беларускімі наймітамі і даць яму магчымасць сведчыць у судзе супраць дыктатара.

Але ў беларускім пракаце Дукавіч ператварыўся з беларускага дыктатара ў баснійскага. Паводле некаторых звестак, гэта было зроблена не на ініцыятыву ўладаў Беларусі, а расейскага дыстрыбутара. Беларускі дыктатар стаў баснійскім таксама ў расейскім і ўкраінскім пракаце.

Некаторым крытыкам «Целаахоўнік кілера» спадабаўся, але ў асноўным праз ролю Рэйнальдс і Джэксана. Олдмана ж у ролі беларускага дыктара не хваляць, але і не крытыкуюць. Большасць крытыкаў дае фільму сярэднія ацэнкі.

Паводле звестак Rotten Tomatoes, фільм спадабаўся толькі 35% крытыкаў, якія далі сярэднюю ацэнку 4,9 з 10 (таксама 49 балаў з 100 магчымых даюць фільму на Metacritic). На думку брытанскай Times, фільм проста паўтарае формулу баевікоў 80-х гадоў тыпу «Смяротнай зброі» або «48 гадзін». Амерыканскі Wall Street Journal кажа пра «размытыя тоны» фільма, а брытанскі The Sun апісвае фільм як «тупы як баран, спякотна гучны, не настолькі добры, як ён сам мяркуе, але ўсё адно добры». 70% шараговых гледачоў, паводле звестак Rotten Tomatoes, фільм спадабаўся.

У расейскіх СМІ на момант публікацыі выйшаў толькі адзін агляд фільма: «Расейская газета», афіцыйны СМІ ўрада Расеі, ацаніў фільм на 3,5 з 5 балаў, не кажучы пра нацыянальнасць Дукавіча.

Нагадаем, што ў пачатку 2016 года канал «Аль-Джазіра» выпусціў фільм пра Лукашэнку пад назвай «Беларусь: Апошні дыктатар Еўропы».

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках