26 красавiка 2024, Пятніца, 5:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Касінераў: Прапагандысцкія СМІ і МУС сябе чарговым разам дыскрэдытавалі

2
Касінераў: Прапагандысцкія СМІ і МУС сябе чарговым разам дыскрэдытавалі
ВЯЧАСЛАЎ КАСІНЕРАЎ
ФОТА: «БЕЛСАТ»

Актывіст мае намер падаць у суд на начальніка менскай міліцыі за паклёп.

Суд адмовіў былому палітвязню Вячаславу Касінераву ў задавальненні пазову супраць вядоўцы канала АНТ Кацярыны Тышкевіч і начальніка менскай міліцыі Аляксандра Барсукова. Са слоў актывіста, веры ў іншы вынік у яго не было з самага пачатку. Але, тым не менш, Вячаслаў Касінераў сцвярджае, што сваёй мэты ён дасягнуў, паведамляе «Еўрарадыё».

«Я дамогся таго, чаго хацеў: праўладныя прапагандысцкія СМІ разам з Міністэрствам унутраных спраў сябе чарговым разам дыскрэдытавалі. Гэта быў чарговы паказчык таго, што ў гэтай краіне, у гэты прамежак часу ёсць цвёрдая спайка МУС, дзяржаўных каналаў, іншых сілавікоў накшталт КДБ і гэтак далей. І яны вельмі цесна супрацоўнічаюць у тых выпадках, калі кагосьці трэба дыскрэдытаваць. Калі трэба да суда змяніць стаўленне грамадства да нейкага актывіста. Цяпер я, як анархіст, магу дакладна сказаць: у нашай краіне нават тыя законы, якія прапісаны і існуюць на паперы, у жыцці не дзейнічаюць. І што завадатарамі таго, што адбываецца ў нашым грамадскім, палітычным і каляпалітычны жыцці з'яўляюцца сілавікі, на жаль. Адпаведна, думаць, што іх можна пакараць, прыцягнуць да адказу такімі метадамі - праз суд - вельмі наіўна», - сказаў Вячаслаў Касінераў.

Аднак, былы палітвязень, атрымаўшы адмову ад суду ў задавальненні сваёй скаргі, не збіраецца супакойвацца.

«Мы будзем гэту пастанову абскарджваць. Плюс, мяркую, мы пойдзем далей, і гэта будзе пазоў за паклёп непасрэдна да спадара Барсукова. Таму што цяпер у мяне ёсць ягоны адказ, які ён даслаў у суд, дзе чалавек канкрэтна кажа, што ён у тым сюжэце АНТ казаў менавіта пра мяне. А казаў ён гэта ў СМІ на ўсю краіну. А гэта, дарэчы, крымінальны артыкул. Я не веру, што будзе пакаранне, але, зноў жа, я хачу, каб беларусы ўбачылі: калі хтосьці начапіў пагоны, то яму дазволена ўсё. Я хачу, каб у людзей не было ілюзій, маўляў, калі нешта пакуль што іх не тычыцца, усё будзе добра. Не! Законы ў краіне не дзейнічаюць, і гэта трэба мяняць, адседзецца не ўдасца», - мяркуе актывіст.

Нагадаем, 6 красавіка начальнік ГУУС Менгарвыканкама Аляксандр Барсукоў у эфіры тэлеканала АНТ заявіў: «Гэта звычайны хуліган, на якім кляйма няма дзе ставіць, па вялікім рахунку...Тры разы прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за хуліганства, тры разы прыцягваўся да крымінальнай адказнасці і за шкоду маёмасці». Так Барсукоў адрэагаваў на тое, што неназваны ім «звычайны хуліган» накінуў пятлю на помнік царскаму паліцэйскаму, які стаіць каля будынка МУС у сталіцы. У гэты час за здзяйсненне гэтага ўчынку ў следчым ізалятары знаходзіўся Вячаслаў Касінераў, які ў злачынствах, пералічаных Барсуковым, заўважаны не быў.

Пазней Касінерава пакаралі штрафам. Ён звярнуўся ў суд, каб абараніць уласны гонар, але ў задавальненні пазову да АНТ і Барсукова яму адмовілі - на падставе таго, што імя актывіста ў сюжэце АНТ не было названае.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках