50 тысячаў на Плошчы – можам паўтарыць!
9- 20.08.2017, 12:58
- 45,374
Напярэдадні Акцыі папярэджання беларусам нагадалі, як яны ўмеюць выходзіць на пратэст.
Матывавальны плакат, які паказвае дзясяткі тысячаў беларусаў-пратэстоўцаў на Плошчы 19 снежня 2010 года, апублікавала ў сацсетках супольнасць «Движ (Баста!)». «Лепш выказваць сваю незадаволенасць уладай так, чым дома на кухні», – гаворыцца ў надпісе на плакаце.
Нагадаем, што 8 верасня а 19-й на Кастрычніцкай плошчы ў Менску пачнецца Акцыя папярэджання з патрабаваннем адмены вайсковых вучэнняў «Захад – 2017».